Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

8 "А"

21 лютага - незвычайная дата для педагагічнага і вучнёўскага калектыва ДУА “Доцішскай сярэдняй школы”. Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Сёлетняе свята не стала выключэннем.
Бадзёры настрой з самай раніцы ўсім падаравалі навучэнцы 8 і 9 класаў. Дзяўчаты і хлопцы заінтрыгавалі ўсіх сваімі цікавосткамі, прапанавалі рашыць лексічныя задачы і атрымаць за гэта салодкі пачастунак.
Цікава і займальна навучэнцам 8 класа было прайсці сцяжынкамі квэста "Каб мова роднай гучала". Дзеці адказалі на пытанні па марфалогіі і фанетыцы, успомнілі моўныя і літаратурныя залацінкі, песняроў зямлі беларускай, гісторыю і архітэктуру нашай краіны.

15 лютага сярод навучэнцаў 8 і 9 класаў прайшла класная гадзіна, прысвечаная памяці "герояў чужой вайны", герояў, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Падчас мерапрыемства школьнікі працавалі ў групах. Прадстаўнікі кожнай групы пазнаёмілі калектыў з інфармацыяй, якая была падрыхтавана загаддзя. "Географы" расказалі пра геаграфічнае становішча беднай ісламскай рэспублікі Афганістан. "Гісторыкі" пазнаёмілі ўсіх з храналогіяй падзей вайны ў Афганістане. "Экскурсаводы" прадэманстравалі фота помнікаў воінам - інтэрнацыяналістам, якія знаходзяцца ў многіх беларускіх гарадах. Група "Журналістаў" расказала аб тым, як ўшаноўваюць у Беларусі і нашым раёне памяць ахвяр вайны ў Афганістане. Класныя кіраўнікі звярнулі ўвагу на герояў нашай мясцовасці, якім давялося ваяваць у Афганістане. Дзеці даведаліся падрабязнасці з жыцця Жамойціна Міхаіла Міхайлавіча і Гірдзіеўскага Тадэвуша Часлававіча. Фінальным акордам сустрэчы стала песня А. Разэнбаума "Чорны цюльпан".

12 студзеня для навучэнцаў 8-9 класаў прайшоў агульны рэспубліканскі урок “Ала – сястра Хатыні”.
Ала - невялічкая і непрыкметная вёска ў Гомельскай вобласці. Пра яе не напісана ў школьных падручніках, пра яе не расказваюць з манітораў тэлевізараў. Але чым яна прыцягнула ўвагу фашыстаў? Чаму на тэрыторыі вёскі адбылася каральная аперацыя? Чаму Алу параўноўваюць з 12 спаленымі Хатынямі? Менавіта на гэтыя пытанні старшакласнікі атрымалі адказ падчас сённяшняй сустрэчы. Структура ўрока змяшчала некалькі блокаў: гістарычны экскурс, віртуальная экскурсія па мемарыяльнаму комплексу “Ала”, тэматычныя гексы, гутарка з элементамі практычнай работы, абмеркаванне відэароліка “Я помню”і іншыя. На ўроку навучэнцы падбіралі асацыятыўны рад да слоў вайна, генацыд, смерць, мір; складалі сінквейны да вышэй названых слоў; разгледзелі карту спаленых вёсак на тэрыторыі Беларусі, выконвалі заданні ”Званы Алы” і“Сімвал памяці”. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.