Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гісторыя, традыцыі, дасягненні установы адукацыі

Дата: 7 мая 2016 в 10:07, Обновлено 12 октября 2022 в 14:24
Автор: admin .. ..

                            


З гісторыі школы

    Першы ўспамін пра школу, якую часта ўзгадвае гаспадар маёнтка Аляксандр Звяровіч адносіцца да канца XIX ст.

   У 1861г. у Доцішкі прыязджае вучыць дзяцей беларускі паэт Ф. Багушэвіч. Навучанне ў школе вядзецца на польскай і беларускай мовах.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны школа абнаўляецца. З 1945- 1946гг. школа знаходзіцца ў доме Фелікса Герасімовіча, навучанне вядзецца на польскай мове.

     З 1946 г. па 1968 г. школа размяшчалася ў прыватных домаўладаннях.
     У 1968 г. сіламі гаспадаркі «За Радзіму» ўзведзена прыбудова для васьмігадовай школы.
     З 1989 г. школа набыла статус базавай.
  З 2008 г. па 2012г. школа з'яўляецца пераможцам раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі сярод базавых школ.
  У цяперашні час школу ўзначальвае Люленка Валянціна Віктараўна, адукацыя вышэйшая педагагічная, скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім.М.Горкага. Педагагічны стаж 25 гадоў, катэгорыя першая. На пасадзе дырэктара з 2006-га года.
   У рамках будаўніцтва аграгарадка Доцішкі (2006г.) Капітальны рамонт у старэнькай школе не праводзіўся. Па ініцыятыве адміністрацыі школы, старшыні Доцішскага С/С, старшыні СВК "Доцішкі", бацькоўскай грамадскасці было прынята рашэнне аб будаўніцтве новай школы.
      Праектная магутнасць новай школы разлічана на 216 месцаў. Напаўняльнасць на 02.09.2013г. склала 184 навучэнцы i 22 выхаванцы дзіцячага садку. За кошт ліквідаваных УА Енчынскай БШ, Казакоўскай БШ з верасня 2013 г. школа рэарганізавана з базавай у сярэднюю.
   У школе размешчаны адміністрацыйны блок, група 5-годак дзіцячага садка, 11 асобных класных памяшканняў для правядзення вучэбных заняткаў, кабінеты інфарматыкі, фізікі, хіміі, выяўленчае мастацтва, музыкі, лінгафоны, дапрызыўнай падрыхтоўкі, камбінаваная майстэрня па тэхнічнай працы, майстэрні па апрацоўцы тканіны і па кулінарыі, спартзала з трэнажорнай залай, актавая зала на 108 пасадачных месцаў; харчаблок з абедзеннай залай на 108 пасадачных месцаў. Запланавана памяшканне для музея.
Маецца гараж для школьнага аўтобуса, сховішча для агародніны, стадыён з валейбольнай і баскетбольнай пляцоўкамі, ценявы навес для выхаванцаў дзіцячага садка, модульная кацельня.
     Падвоз навучэнцаў ажыццяўляецца двума аўтобусамі згодна з распрацаваным маршрутам.
   На працягу апошніх 5-ці гадоў калектыў школы з'яўляецца пераможцам конкурсу на лепшую арганізацыю працы ўстаноў адукацыі раёна.

Спадзяемся, Вам спадабаецца наш сайт.
З павагай,
адміністрацыя ДУА "Доцішская сярэдняя школа".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.