Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфармацыйная гадзіна "Дзень беларускага пісьменства"

Дата: 8 сентября 2020 в 16:31, Обновлено 10 сентября 2020 в 16:43
263 просмотра

З глыбокай старажытнасці – спрадвеку,

каб з плеч сагнутых скінуць гнёту груз.

Каб мову мець, каб звацца Чалавекам,

цягнуўся да асветы беларус.

                                                                                                                                                                         М. Федзюковіч

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Сталіцамі свята ў розныя гады былі: Полацк (тройчы, 1994, 2003, 2017), Тураў (двойчы, 1995, 2004), Навагрудак (1996), Нясвіж (1997), Орша (1998), Пінск (1999), Заслаўе (двойчы, 2000, 2014), Мір (2002), Камянец (2005), Паставы (2006), Барысаў (2008), Смаргонь (2009), Хойнікі (2010), Ганцавічы (2011), Глыбокае (2012), Шчучын (2015), Рагачоў (2016), Іванава (2018), Слонім (2019).

На Магілёўшчыне, якая ўнесла вялікі ўклад у станаўленне і развіццё кнігадрукавання, Дзень беларускага пісьменства праходзіў тройчы.

У 2001 г. свята прымаў Мсціслаў, у 2007 – Шклоў, у 2013 – Быхаў.

У чацвёрты раз свята кнігі і слова прайшло ў 2020 г. у старажытным «горадзе белых начэй» – Бялынічах.

Гэтай цікавай  тэме была і прысвечана інфармацыйная гадзіна ў нашым класе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.