Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны сеткавы праект "Фантофета - это целая наука ..." завяршыўся

Дата: 15 ноября 2018 в 13:15
290 просмотров

На працягу месяца каманда класа “Вясёлка” раскрывала таямніцы абгортак ад цукерак. Здаецца дробязь - фанцік, скамячыць і выкінуць, але калі сабралі гэтыя паперкі за пяцьдзесят, а то і больш гадоў (калекцыі бацькоў, бабуляў аказаліся дарэчы) , то перад вачыма паўстала ўся наша гісторыя. Тут табе і рэвалюцыя, і першыя палёты ў космас, і героі алімпіяд, і карціны мастакоў, і казкі, і шмат іншых цікавых тэм. Аказалася, што па абгортках ад цукерак можна праверыць свае веды па літаратуры, геаграфіі, біялогіі, вывучыць маркі аўтамабіляў, пароды сабак, катоў, коней, нават правілы дарожнага руху.
У працэсе даследвання вучні абменьваліся думкамі, інфармацыяй, вынікамі ўласных і сумесных распрацовак па розных пытаннях з вучнямі Беларусі і Расіі.

Мы стварылі цікавыя прадукты: ментальную карту па прадметах (літаратура, мастацтва, біялогія), правялі даследванне “Назвы цукерак з пазіцыі рускай мовы” і аформілі яго ў выглядзе прэзентацыі, склалі інтэрактыўнае практыкаванне на замацаванне вывучаных правіл рускай мовы. Прачытаўшы творы пра цукеркі, падрыхтавалі рэкламу апавядання Я. Пермяка “Сластена-своевольник” у выглядзе постэра. Паразважалі на тэму “Фанцікі – наша культурная спадчына”. У выніку атрымалі фотакалаж з фанцікаў розных эпох.
Праект прадаставіў магчымасць вучням праявіць фантазію, выдумку і творчасць праз пошук адказу на пытанне “Ці можна прадоўжыць жыццё фанціку?”. Вучні рабілі закладкі для кніг, вокладкі.
На заключным этапе склалі сінквейн "Фантофета – это целая наука...". Каманда класа справілася на 100% з усімі заданнямі і была ўзнагароджана Сертыфікатам фіналіста. Малайцы! Віншую!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.