Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Літаратурная старонка

Дата: 14 ноября 2014 в 12:13, Обновлено 14 ноября 2014 в 12:36
471 просмотр

Навучэнцам другога класа падабаецца ў вольную хвілінку чытаць часопісы " Вясёлка", " Юный спасатель"... Знамяроўская Вікторыя праз часопіс " Юный спасатель" павіншавала сваіх аднакласнікаў з Днём нараджэння ( "Юный спасатель",№10 за кастрычнік месяц).А сёння мы хочам прапанаваць пачытаць апавяданне " Мой першы паход за грыбамі", якое напісала Крыштоп Марыя.

Мой першы паход за грыбамі
Стаяў цёплы восеньскі дзянёк. Мы з бабулей вырашылі схадзіць у лес па грыбы.Лес сустрэў нас гасцінна. Адразу ж на палянцы, каля маладой бярозкі, мы зрэзалі ножыкам два падбярозавікі.
- Марыйка, паглядзі пад елачку !- з усмешкай сказала бабуля.
- Нічога я там не бачу, толькі жоўтыя лісточкі ляжаць… – прамовіла я.
- Прыгледзься добра! – не адставала бабуля.
- Ой! Дык гэта ж дружная сямейка лісічак! А крышку далей важна сядзеў баравічок.
Маёй радасці не было канца. Мой першы паход за грыбамі быў вельмі ўдалым. Я з удзячнасцю глядзела на сваю бабулю.
Аўтар: навучэнка 2 класа Крыштоп Марыя

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.