Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цікава і з карысцю

Дата: 15 февраля 2021 в 10:05
Автор: admin .. ..
93 просмотра

Штогод з вялікім задавальненнем удзельнічаюць нашы дзеці ў мерапрыемствах у рамках тыдня пачатковых класаў. На пазакласных занятках педагогамі былі выкарыстаны розныя формы работы: віктарыны, гульні, конкурсы і г. д. Такія мерапрыемствы ў пачатковай школе — гэта свята даўжынёю ў цэлы тыдзень. Яшчэ напярэдадні навучэнцы пазнаёміліся з планам работы на цэлы тыдзень.
У першы дзень была арганізавана выстава творчых работ “Свет казак”. Конкурс малюнкаў выклікаў у дзяцей вялікую цікавасць: удзел у ім узялі амаль усе вучні.
У вясёлай сяброўскай атмасферы праходзілі інтэрактыўная гульня “Самы, самая, самае”, “Знатакі рускай мовы”, інтэлектуальная гульня “Матэматычная шкатулка”. Актыўнасць, кемлівасць, эрудыцыю дзеці праяўлялі пры правядзенні гэтых цікавых мерапрыемстваў. Самыя актыўныя вучні сайта “Учи.ру” былі таксама ўзнагароджаны.
Цікава прайшло і свята паэзіі . Навучэнцы праявілі сцэнічны талент, чытаючы любімыя вершы беларускіх паэтаў. Журы абрала самых лепшых чытальнікаў.
Вучні, якія ўзялі найбольш актыўны ўдзел у тыдні пачатковых класаў, праявілі сябе ў конкурсах, былі ўзнагароджаны граматамі дыпломамі. Тыдзень атрымаўся насычаны і займальны.
Спадзяёмся, у вучняў зменіцца стаўленне да вучобы, з’явіцца зацікаўленасць у пазнанні новага, узмоцніцца цікавасць да працэсу навучання. Тыдзень пачатковых класаў дазволіў дзецям раскрыць творчы патэнцыял, даў вялікі эмацыянальны зарад.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.