Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфармацыйная гадзіна на выбарчым участку

Дата: 14 ноября 2019 в 22:35, Обновлено 15 ноября 2019 в 22:38
182 просмотра

Парламенцкія выбары – гэта важная падзея не толькі ў жыцці краіны, але і ў жыцці кожнага грамадзяніна, які мае права выбіраць і галасаваць. Прыйшоўшы на выбарчы ўчастак, мы не толькі выконваем свой грамадзянскі абавязак, але і вызначаем, якім будзе заўтрашні дзень роднай краіны. Удзел у выбарах – гэта паказчык грамадзянскай сталасці і самастойнасці.
Аб гэтым павінны ведаць не толькі паўналетняя моладзь і дарослыя, але малодшыя падлеткі. Таму 14 лістапада 2019г. інфармацыйная гадзіна ў 6 класе ДУА “Доцішская сярэдняя школа” на тэму “Адказны выбар сёння – заклад надзейнага і стабільнага заўтра”, прысвечаная Парламенцкім выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, прайшла на мясцовым выбарчым участку №64 Доцішскага сельскага выканаўчага камітэта. Навучэнцы сустрэліся з членамі выбарчай камісіі Савель Аленай і Жукоўскай Аленай, якія завочна пазнаёмілі іх з кандыдатамі ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №54, у даступнай форме расказалі пра асаблівасці працэсу галасавання, падлік галасоў выбаршчыкаў, прадэманстравалі выбарчы бюлетэнь і скрынку, у якую іх кідаюць. Школьнікі мелі магчымасць зазірнуць у кабіну для галасавання.
Незалежным назіральнікам у гэты час на ўчастку была намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Доцішская сярэдняя школа” Мінакоўская Н.С. Нечаканая сустрэча прыемна здзівіла шасцікласнікаў. Наташа Станіславаўна расказала пра свае правы і абавязкі падчас назірання за выбарамі.
Экскурсія на выбарчы ўчастак выклікала ў школьнікаў станоўчыя эмоцыі. Дзеці паабяцалі, што ў будучым будуць прымаць актыўны ўдзел у выбарах, якія будуць праходзіць у нашай краіне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.