Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсия состоялась!

Дата: 12 июня 2019 в 12:19
189 просмотров

Летні адпачынак. ПАДАРОЖЖА ПА МАЛОЙ РАДЗІМЕ Вельмі цікавая сустрэча адбылася ў дзяцей пад час экскурсіі ў Пагародзенскі музей ткацтваз 87-гадовай ткачыхай з аграгарадка Пагародна Воранаўскага раёна –Міхно Станіславай Вікенцьеўнай. Сотня вытканых дываноў - і ні аднаго аднолькавага! Дываны усіх колераў вясёлкі, з разнастайнымі стракатымі ўзорамі, паўсядзённыя і святочныя. Самыя сапраўдныя творы мастацтва. Станіслава Вікенцьеўна з задавальненнем працуе за «кроснамі». Працуе сама і вучыць іншых, каб традыцыя народнага рамяства не была патрачана і перадавалася з пакалення ў пакаленне.Па сваім прызначэнні погородненскія «посцiлкi» і «дываны» бываюць трох відаў: паўсядзённыя, для ўпрыгожвання вясковага інтэр'еру (такія, як правіла, вешаюць на сцены дома) і рытуальна абрадавыя - на вяселля (некалі «дываны» былі самым каштоўным падарункам і іх лічылі важнай часткай пасагу) і пахаванне. Частку ўласных рэчаў Станіслава Вікенцьеўна перадала ў музей. Там жа - «кросны», на якіх цяпер навучаецца ткацтву і мясцовая дзятва. Вучыць іх бабуля ў знак падзякі. Дзеці і выхавацелі лагера “ Сонейка” з вялікім задавальненнем працавалі за “кроснамі” пад кіраўніцтвам вопытнай і таленавітай ткачыхі.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.