Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Я - жыхар планеты Зямля. Мае правы і абавязкі

Дата: 7 декабря 2021 в 14:43, Обновлено 7 декабря 2021 в 14:49
Автор: admin .. ..
87 просмотров

Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека, які праходзіць 10 снежня, у класе прайшоў прававы занятак "Я - жыхар планеты зямля". Навучэнцы даведаліся пра Закон Рэспублікі Беларусь аб правах дзіцяці, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, Усеагульную Дэкларацыю аб правах чалавека, набылі першапачатковыя ўяўленні аб юрыдычнай адказнасці.У час занятку вучні вучыліся адрозніваць добрыя і дрэнныя ўчынкі, дабро і зло ў паўсядзённым жыцці. Пасля гэтага вучні працавалі з пытаннямі прававога характару.
Аналізуючы адказы вучняў, адзначалася, што кожнаму чалавеку важна ведаць не толькі свае правы, але і не парушаць правы іншых людзей, патрэбна думаць аб тых людзях, якія знаходзяцца побач.
Цікава прайшла гульня “Камплімент”, з дапамогай якой вызначалася, ці здольны вучні гаварыць прыемныя словы адзін адному, вучыліся суадносіць маральныя нормы з паўсядзённымі паводзінамі, паважаць сябе, людзей, законы і сваю краіну.Звярталася ўвага не толькі на правы, але і на абавязкі навучэнцаў.
І калі людзі, якія жывуць у розных краінах, на розных кантынентах ,якія размаўляюць на розных мовах, будуць рабіць толькі добрыя ўчынкі, на планеце Зямля будзе панаваць мір і згода.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.