Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Гучы, родная мова!"

Дата: 21 февраля 2022 в 14:59, Обновлено 21 февраля 2022 в 15:19
Автор: admin .. ..
142 просмотра

21 лютага ў розных краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.З ранняга дзяцінства неабходна прывіваць любоў, беражлівыя, свядомыя адносіны да роднай мовы.Вельмі важную ролю адыгрывае вывучэнне беларускай мовы ў далучэнні дзіцяці да культурнай спадчыны і духоўных каштоўнасцей
свайго народа. Веданне роднай мовы дапамагае дзіцяці ўсвядоміць свае карані, паважаць і памяркоўна адносіцца да іншых моў і культур. З мэтай фарміравання цікавасці да роднай мовы, роднага краю, паважлівага стаўлення да іх, выхавання патрыятычных пачуццяў у класе прайшоў тэматычны дзень роднай мовы “Гучы, родная мова!".На працягу дня дзеці імкнуліся размаўляць на роднай мове, гутарылі пра Беларусь, удзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай беларускім народным казкам. Дзеці з ахвотай пагулялі ў гульню “Павуцінка”, мэтай якой было выявіць, хто найбольш ведае беларускамоўных слоў. Прыйдзе час, і сённяшнія маленькія беларусы будуць вызначаць лёс краіны, асвойваць, зберагаць і перадаваць будучым пакаленням культурную спадчыну свайго народа, таму вельмі важна абудзіць у іх найлепшыя маральныя якасці, выхаваць пачуццё любові і павагі да сваёй Радзімы, што дапаможа ім далучыцца да нацыянальнай культуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.