Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Як гэта было: Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917г.

Дата: 8 ноября 2021 в 16:14, Обновлено 13 ноября 2021 в 12:23
91 просмотр

8 лістапада ў класе прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі 1917г.

У ноч з 7 на 8 лістапада 1917 года ў Петраградзе адбылося паўстанне. Па сігнале, якім стаў стрэл крэйсера «Аўрора», узброеныя працоўныя, салдаты і матросы захапілі Зімовы палац, скінулі Часовы ўрад і абвясцілі уладу Саветаў. 7 лістапада 1917 года адбылася Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя.
У той жа дзень выканкам Мінскага Савета выдаў загад № 1 аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго ваколіцах да Саветаў.
Рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей XX стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Людзі атрымалі права на працу, на адукацыю, на адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай.
Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, стварыў свой эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.
Да 1991 г. Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі быў галоўным святам у СССР. У Беларусі ён па-ранейшаму адзначаецца і называецца Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Падчас занятку вучні папоўнілі веды пра гісторыю свята, адказвалі на пытанні, слухалі савецкія песні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.