Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бяспечныя паводзіны на канікулах

Дата: 28 марта 2020 в 11:22
Автор: admin .. ..
195 просмотров

Наперадзе вясновыя канікулы. Школа не прамінула напомніць вучням аб правілах паводзінаў на вуліцы, у грамадскіх месцах, аб правілах перамяшчэння на веласіпедах.
27 сакавіка 2020 года ў ДУА “Доцішская сярэдняя школа” адбылася чарговая сустрэча з супрацоўнікамі РАУС. У гасцях пабываў маёр міліцыі, старшы ўчастковы інспектар Дода Іван Францавіч, які пазнаёміў вучняў і настаўнікаў з інфармацыяй аб стане прафілактычнай работы ў Воранаўскім раёне, прывёў прыклады апошніх здарэнняў і акрэсліў узрост правапарушальнікаў.
Дарэчы была інфармацыя аб адказнасці падлеткаў за свае паводзіны, аб захаванні бяспекі ў час канікулаў. Маёр міліцыі адказаў на пытанні вучняў, якіх хвалявала знаходжанне на вуліцы пасля 23 гадзін, язда на веласіпедзе па цэнтральнай вуліцы аграгарадка Доцішкі. Лейтматывам сустрэчы сталі словы аб законапаслухмяннасці дзяцей і падлеткаў падчас правядзення акцый па зборы другаснай сыравіны.
Завяршылася сустрэча пажаданнямі добрага настрою, цікавых спраў і ўласнай бяспекі ў вольны ад вучобы час.

Ганна Пташынская,намеснік дырэктара ДУА “Доцішская сярэдняя школа”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.