Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Жывая класіка" гучала на Воранаўшчыне

Дата: 4 мая 2018 в 10:49, Обновлено 4 мая 2018 в 12:27
377 просмотров

3 мая на Воранаўшчыне прайшло сапраўднае свята паэзіі “Жывая класіка: прысвячэнне малой радзіме”.

 Актавая зала Воранаўскай сярэдняй школы сабрала 45 юных дэкламатараў вершаў розных узроставых катэгорый.  Дэвізам конкурсу “Жывая класіка”, сярод арганізатараў якога — Саюз пісьменікаў Беларусі, сталі словы: “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!”. У складзе журы быў і наш зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Руль.

Справіўшыся з хваляваннем, дэкламатары чыталі вершы  Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Якуба Коласа, а таксама паэта нашай воранаўскай зямлі Валянціна Емяльянава.

Нашу школу на конкурсе прадставілі 4 вучаніцы: Ціхановіч Каміла, Базылевіч Ганна, Крыштоп Марыя, Матусевіч Валянціна. 

Дзяўчынкі атрымалі дыпломы 2 і 3 ступені. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.