Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа актыўнага грамадзяніна

Дата: 28 ноября 2019 в 16:39, Обновлено 30 ноября 2019 в 11:13
218 просмотров

Школа актыўнага грамадзяніна. “Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам”
Гэтай тэме і была прысвечана сустрэча навучэнцаў 8 – 11 класаў нашай школы
На сённяшні дзень галоўнымі прыарытэтамі развіцця беларускай дзяржавы з’яўляюцца – дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспечнасць.
Навучэнцам была прадстаўлена магчымасць прагледзець відэаролікі “Парк высокіх тэхналогій”, “ГЭС на Нёмане”, “Многапрофільны культурна-спартыўны комплекс “Мінск-Арэна”, створаныя ў рамках праекта “Мы зрабілі гэта разам”. У фокусе абмеркаванняя былі пытанні суверэнітэту, незалежнасці, пачуцця гонару за дасягненні нашай краіны, маштабныя сацыяльныя і прамысловыя аб’екты, грамадзянская пазіцыя моладзі, адукацыя, індэкс чалавечага развіцця, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, развіццё эканомікі.
Госць сустрэчы, намеснік кіраўніка пагранічнай заставы “Доцішкі” Шугальскі Раман Паўлавіч, яшчэ раз падкрэсліў, што развіццё грамадства ва ўсіх накірунка, яго дабрабыт залежыць не толькі ад міралюбівай палітыкі нашай краіны, але і ад моладзі – будучага нашай Айчыны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.