Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мітынг-рэквіем "Эстафета Перамогі"

Дата: 10 февраля 2020 в 11:14, Обновлено 10 февраля 2020 в 12:05
214 просмотров

10 лютага на базе пагранічнай заставы "Доцішкі" прайшоў мітынг-рэквіем у рамках Міжнароднай Эстафеты, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Арганізатарам Эстафеты Перамогі з'яўляецца Савет камандуючых Пагранічнымі войскамі краін СНД. Асноўныя мэты: увекавечанне памяці і гераічных подзвігаў воінаў-пагранічнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, умацаванне адзінства і сяброўскіх адносін паміж дзяржавамі-ўдзельнікамі СНД.
Старэйшы эстафетнай групы, палкоўнік К.Кіндзель, звярнуўся да моладзі і адзначыў: "Вельмі сімвалічна, што эстафету праводзяць пагранічнікі, бо менавіта яны першымі сустрэлі націск ворага". Палкоўнік падкрэсліў, што беларусы - шчаслівая нацыя, якая жыве пад мірным небам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.