Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Раённае МА настаўнікаў біялогіі і хіміі.

Дата: 27 февраля 2020 в 14:28
Автор: admin .. ..
161 просмотр

26 лютага на базе ДУА “Доцішская сярэдняя школа” прайшло метадычнае аб’яднанне настаўнікаў хіміі і біялогіі Воранаўскага раёна. Падчас пасяджэння настаўнікі наведалі адкрыты ўрок біялогіі ў 9 класе, прынялі ўдзел у майстар-класе, абмеркавалі тэарэтычныя пытанні на тэму: «Выніковае ацэньванне дзейнасці вучняў праз выкарыстанне прыёмаў зваротнай сувязі, узаемаацэнкі і самаацэнкі».
На ўроку біялогіі на тэму “Будова і функцыі сэрца” настаўніца хіміі і біялогіі Андруконіс Аксана Валер’еўна падзялілася вопытам сваёй працы з выкарыстаннем прымянення тэхналогіі актыўнай ацэнкі. Была прадэманстравана работа навучэнцаў з карткамі «НаШтоБуЗу, работа з тэкстам падручніка, муляжом сэрца, граматна выкарыстаны інфармацыйна – камп’ютарныя тэхналогіі, розныя формы работы навучэнцаў: франтальная, індывідуальнае паведамленне, работа ў групах.
Падчас правядзення трэнінгу па распрацоўцы крытэрыяў паспяховасці для самаацэнкі навучэнцаў пры выкананні навучальных заданняў па хіміі і біялогіі настаўніца хіміі Яніна Яўгеньеўна Міхайлава Забалацкай сярэдняй школы распрацавала розныя віды заданняў для настаўнікаў. Падчас працы ў групах настаўнікі авалодалі ўніверсальным сістэмным спосабам апрацоўкі інфармацыі і распрацавалі крытэрыі паспяховасці для самаацэнкі.
Пасяджэнне метадычнага аб’яднання завяршылася абмеркаваннем тэарэтычных пытанняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.