Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Далучаемся да беларускіх абрадаў

Дата: 16 мая 2020 в 10:56
235 просмотров

Беларуская культура багата традыцыямі, абрадамі, звычаямі, якія дзеляцца на каляндарныя і сямейна-абрадавыя. Да каляндарных адносяцца такія як святкаванне Масленіцы, Каляд, Купалля, а да сямейна-абрадавых – вяселле, хрэсьбіны, пахаванне. Навучэнцы 8 класа і члены аб’яднання па інтарэсам “Крыніца” нашай школы праінсцэніравалі вясельны абрад “Зборная субота”.
Вяселле – цыкл абрадаў і ўрачыстасцяў, якія суправаджалі шлюб. Адным з этапаў вяселля з’яўляеца зборная субота. Напярэдадні вяселля да нявесты прыходзілі сяброўкі, суседкі і рыхтавалі яе да шлюбу. У народзе гэты абрад яшчэ называюць “паненскі вечар”, “вянкі”, “дзявічкі”, “суборы”.
Школьнікі даведаліся, што, нават, на збіранне нявесты неабходна было атрымаць бацькоўскае блаславенне; што вянок і вэлюм для нявесты рыхтавалі сяброўкі або суседкі, а ў час падрыхтоўкі нявесту саджалі не на крэсла, а на дзяжу – драўляную ёмiстасць, у якой ставiлi цеста (рошчыну) для хлеба, ежы, якую славянскiя народы лiчылi самай сакральнай. Пасадзiць нявесту на «пасад» азначала не што iншае, як пасадзiць на дзяжу, пакрытую кажухом. У беларускіх рытуалах дзяжа ўвасабляла жаночае чэрава. Рост дзіцяці ў чэраве жанчыны атаясамліваўся з падыманьнем цеста. Таму дзяжа часта выкарыстоўвалася ў абрадах, накіраваных на спрыянне нараджэнню. Не абыходзіўся гэты вечар і без варажбы. У пастаноўцы апісалі спосаб варажбы з курыцай.
Відэа пастаноўкі можна ўбачыць тут https://www.youtube.com/watch?v=NxM-g_lp9xM

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.