Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ: “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы.

Дата: 25 марта 2021 в 15:28
Автор: admin .. ..
170 просмотров

25 сакавіка прайшла чарговая сустрэча ў Школе Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”. Прысутныя разважалі пра беларуска-расійскае братэрства, якое прайшло выпрабаванне часам.
На сустрэчу з вучнямі была запрошана Матусевіч Наталля Міхайлаўна – галоўны юрыст КСУП “Доцішкі”.
У пачатку мерапрыемства навучэнцы ўспомнілі, што 2 красавіка Рэспубліка беларусь і Расійская Федэрацыя адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты выбар абгрунтаваны гістарычна і сацыякультурна. Нашы народы сфармаваліся на ўлонні адзінай ўсходнеславянскай цывілізацыі. На працягу стагоддзяў беларускі і расійскі народы неаднаразова даказвалі сваё імкненне быць разам.
Вялікую цікавасць у старшакласнікаў выклікала інфармацыя пра органы, якія рэгулююць дзейнасць Саюзнай дзяржавы і жыццё ўнутры яго: Вышэйшы дзяржаўны савет, Парламенцкі сход, Савет Міністраў, Пастаянны камітэт.
Вядучыя паведамілі, што за гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і працягваюць ажыцяўляцца дзесяткі праграм. У першую чаргу, яны звязаны з навукай, абаронай, бяспекай і сацыяльнай сферай.
У другім тэматычным блоку школьнікам распавялі пра будучае Саюзнай дзяржавы, якое знаходзіцца ў руках моладзі і для моладзі. Цікава было паслухаць пра Маладзёжную палату пры Парламенцкім Сходзе Беларусі і Расі, якая ў 2020 годзе запусціла праект «Лічбавая зорка», прымеркаваная да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
-Адукаваны чалавек – візітоўка сучаснай Беларусі, - сказала Наталля Міхайлаўна.- Я жадаю вам прадумваць новыя падыходы да рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, поспехаў у вучобе і новых адкрыццяў. Без таленту немагчыма дасягнуць вышынь, упартай працы і пастаяннага самаўдасканалення.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.