Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З Днём Маці!!!

Дата: 14 октября 2021 в 18:09
Автор: admin .. ..
116 просмотров

У Беларусі Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка.
Гісторыя свята Дзень маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята - Пакроў Прасвятой Багародзіцы, ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае богаслужэнне. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе, падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей, якія маліліся шырокім белым покрывам (ці покрывам), імкнучыся абараніць ўсіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны да гэтак важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята.
Ніхто не любіць, нас так, беззапаветна і дакладна, як мама. Яна дае нам першыя ўрокі маральнасці і духоўнасці, дабрыні і пяшчоты.
У гэты цудоўны дзень у нашай школе прйшлі наступныя мерапрыемствы. Акцыя "Паштоўка для мамы", акцыя "Маміна копія", флэшмоб "Самай лепшай і цудоўнай на свеце!".
У рамках правядзення Дня маці прадстаўнік пярвічнай арганізацыі Белая русь Доцішскага сельскага савета - Анацка Алёна Іосіфаўна адзначана каштоўным падарункам. Віншуем!!!
Жадаем усім маці міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын. Здароўя вам, кахання і разумення!
Беражыце сваіх мам! Яны самыя лепшыя ў свеце !!!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.