-
- Грамадзянская абарона
- Правілы бяспечных паводзін
- Відэаролікі
- Прафілактыка правапарушэнняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў
- Адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў
- Інфармацыйная бяспечнасць
- Інфармацыя МНС
- Выяўленне і прафілактыка гвалту ў дачыненні да непаўналетніх
-
- План работы кіраўніка па ваенна - патрыятычнаму выхаванню на 2024/2025 навучальны год
- Фотасправаздача аб праведзеных мерапрыемствах па ВПВ
- Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь
- Кіраўнік па ваенна - патрыятычнаму выхаванню
- Графік работы кіраўніка па ваенна - патрыятычнаму выхаванню
- Першы крок у ваенкамат
- Прызыўнік павінен ведаць
- Як стаць афіцэрам?
- Хочаш на кантракт - цісні сюды
- Адхіліўся ад службы - адкажы
- Адтэрміноўка ад службы ў войску
-
- График приема граждан и юридических лиц в учреждении образования
- График приема граждан и юридических лиц в отделе образования Вороновского райисполкома
- График приёма граждан юридических лиц в главном управлении образования Гродненского облисполкома
- ГРАФИК проведения «прямых линий» начальником отдела образования Вороновского райисполкома
- Вышестоящие организации
- Горячая линия
- Нормативные документы
- Порядок рассмотрения обращений
- Электронныя звароты
- График личного приёма граждан, их представителей, представителей юридических лиц в Вороновском районном исполнительном комитете на 2024 год
- График проведения "прямых линий" начальниками отделов и управлений Вороновского райсполкома, руководителями организаций Вороновского района в 3-ом квартале 2024 года
-
- Для валанцёраў-інструктараў і не толькі ...
- "Внедрение модели формирования гражданской идентичности обучающихся в учреждении образования"
- "Внедрение модели воспитательной работы по формированию самоохранительного поведения учащихся через организацию волонтёрской деятельностив рамках подхода "равный обучает равного"
-
- Прафілактыка наркаманіі сярод дзяцей і падлеткаў
- Прафілактыка алкагалізму сярод дзяцей і падлеткаў
- Прафілактыка суіцыдальных паводзін сярод дзяцей і падлеткаў
- Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў
- Парады псіхолага
- Прыёмная сям'я
- Супрадзеянне гандлю людзьмі
- Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці асобы
Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу»
З 9 па 16 красавіка 2022 года ў Беларусі пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці. Традыцыйна арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на рабоце з падрастаючым пакаленнем.
У гэтым годзе Тыдзень лесу ладзіцца ўжо ў пятнаццаты раз. За ўвесь час акцыя палюбілася беларусам, многія сталі яе пастаяннымі ўдзельнікамі. Актыўны ўдзел у Тыдні лесу прымаюць не толькі сем'і, але і працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання.
Так, толькі ў 2021 годзе рукамі працаўнікоў лесхозаў і валанцёраў было высаджана больш за 33 мільёны сажанцаў. Новы лес быў створаны на плошчы каля 7,15 тысяч гектараў. Усяго работы былі арганізаваны на 2 928 аб'ектах. Акрамя таго, летась на працягу сямі дзён у лясах было ўбрана больш за 2,97 тысячы кубаметраў смецця і захламленасці. Работнікі лясгасаў і валанцёры таксама падрыхтавалі да летняга сезона месцы масавага адпачынку, адрэстаўравалі 139 аб'ектаў, заклалі некалькі дзясяткаў памятных алей па ўсёй краіне.
Па традыцыі, Мінлясгас адзначыць самых крэатыўных удзельнікаў акцыі. Для гэтага валанцёрам неабходна зрабіць крэатыўнае фота ці відэа і размясціць іх у сацыяльных сетках з хэштэгамі #НеделяЛеса2022 і #ТыдзеньЛесу2022. Пасля гэтага неабходна чакаць вынікаў адзнакі журы. Будзе абрана адразу 10 пераможцаў, якія атрымаюць памятныя сувеніры ад беларускіх леснікоў.
Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, а таксама пакажуць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.
Телефоны: 8(01594)41922, 8(01594)40926, 8(01594)40924, Сайт УА уключаны ў Дзяржаўны регістр інфармацыйных рэсурсаў., Пасведчанне № 4141101379 ад 09.06.2011г.
Email: dotssh@voronoo.gov.by