Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гадзіна памяці "Чарнобыль гэта боль зямлі"

Дата: 16 апреля 2022 в 10:45
Автор: admin .. ..
147 просмотров

26 красавіка 1986 года … Гэтая дата стала асаблівай не толькі для грамадзян Беларусі, Украіны, Расіі, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень згадвае пра падзеі на Чарнобыльскай АЭС.
16 красавіка ў школе было праведзена мерапрыемства "Чарнобыль гэта боль зямлі", прысвечанае памяці людзей, якія не шкадуючы жыцця і здароўя, сталі на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй.
Прайшло 36 гадоў, а чорны дзень Чарнобыльскай трагедыі працягвае хваляваць людзей: і тых, каго ён зачапіў сваім нядобрым крылом, і тых, хто пазней нарадзіўся далёка ад знявечанай зямлі. Гэты дзень не прайшоў бясследна, ён распаўсюдзіў у свеце шмат трагедый; ён будзе заўсёды аб’ядноўваць ўсіх адным успамінам, адным смуткам, адной надзеяй. Дзеці даведаліся аб тым, якім болем адгукнуліся ў душах беларускіх паэтаў радкі, прысвечаныя чарнобыльскай трагедыі. Уся горыч і трывога, выкліканая чарнобыльскім шокам, ярка выяўлена ў іх вершах. Вучні чыталі вершы прысвечаныя гэтай трагедыі, аб мужнасці і гатоўнасці да самаахвяравання людзей, якія першымі прынялі ўдар аварыі на сябе. У канцы мерапрыемства быў прапанаваны відэаролік пра Чарнобыльскую трагедыю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.