Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 23 сентября 2022 в 23:47, Обновлено 24 сентября 2022 в 13:47
106 просмотров

У 2022/2023 навучальным годзе Тыдзень роднай мовы праходзіў у новым фармаце. Змяніўся часавы дыяпазон яго правядзення  – з лютага на верасень. Таксама Міністэрствам адукацыі былі прапанаваныя новыя формы пазакласнай  работы.

Тыдзень роднай мовы ў ДУА “Доцішская сярэдняя школа” распачаўся 16 верасня 2022 года. Напярэдадні Дня народнага адзінства ва ўсіх школах нашай краіны прайшоў рэспубліканскі дыктант. Удзел у ім прынялі  вучні 8-11 класаў нашай школы.

Эпіграфам другога дня  Тыдня  “Багацце беларускай мовы” сталі словы Алеся Разанава: “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова”.  Пагэтаму 19 верасня падчас правядзення акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” родная мова гучала  паўсюль. Настаўнікі пачыналі ўрокі з цытавання твораў класікаў, вучні глядзелі на перапынках мультфільмы: “Доўгія, доўгія вакацыі”, “Паляўнічыя на Цмокаў”, “Хамф і яго сябры”. Сямікласнікі, увогуле, адрозніліся. Рабяты прапанавалі ўсім  “пакаштаваць” смак роднай мовы.

Удзел у стварэнні віншавальных паштовак  “Пажаданні роднай мовы” прынялі ўдзел усе навучэнцы. Вучні зычылі мове багацець, узрастаць і квітнець, абяцалі прыкласці да гэтага ўсе намаганні.

Пяцікласнікі прадэманстравалі свае вакальныя дадзеныя. На марафоне “Мова родная – мова народная” рабяты выступалі сольна з песнямі “Ой, у садочку цвіла лілея”, “Бяроза з лістом”, “Як пад гаем” і іншымі.

Самым “смачным” ва ўсіх накірунках стаў трэці дзень Тыдня “Родная мова ў культуры і мастацтве” . Вучні школы змаглі не проста дакрануцца  да спадчынных традыцый нашых продкаў, але і больш даведацца пра Беларусь гастранамічную.

У ходзе правядзення квэст-гульні “Фальклор-фальклор – душа народа” навучэнцы сярэдняга звяна змаглі паказаць інтэлектуальныя і твочыя здольнасці. Рабяты  адшукалі ўсе схаваныя народныя атрыбуты і даведаліся больш пра беларускую ляльку.

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” паказаў, на што здатныя нашыя юныя гаспадыні. Дранікі, аладкі, бліны, хлеб уласнай выпечкі, мясныя стравы, садавіна ды гародніна. Чаго толькі не было прадстаўлена на суд журы! А таму і не дзіва, што ўсе ўдзельнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

21.09. 2022 старшакласнікі з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсе пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. У сваіх працах юнакі і дзяўчаты адлюстравалі сваю любоў, гонар і павагу да родных мясцін.

Малодшыя школьнікі наведалі бібліятэчную выставу, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння слаўных сыноў зямлі беларускай  Янкі Купалы і Якуба Коласа. Рабяты ўспомнілі праграмныя вершы класікаў, даведаліся 10 цікавых фактаў з жыцця паэтаў.

Самым пракнікнёным момантам Тыдня стаў пяты дзень “Літаратура як люстэрка мовы”. За круглым сталом адбылася сустрэча школьнікаў з паэткай Воранаўскай зямлі і адначасова настаўніцай роднай мовы і літаратуры Казлоўскай Ірэнай Іосіфаўнай. Паважаная настаўніца расказала сваю жыццёвую гісторыю, пра тое, калі і пры якіх абставінах яна адчула сваё паэтычнае пакліканне. Таксама юныя  аматары рыфмы даведаліся пра выданне зборніка вершаў настаўнікаў і вучняў нашага краю “Воранаўшчына лірычная”. На старонках дадзенай кнігі надрукаваны 11 вершаў і нашай  зямлячкі, якія яна з ахвотай прадэкламавала. Кола пытанняў ад рабят было бясконцым. Вучняў цікавілі і памеры вершаў, і іх тэматыка, і жанры лірыкі, якім аддае перавагу Ірэна Іосіфаўна. Вялікім адкрыццём для рабят было тое, што за кожным вершам аўтаркі хаваецца свая гісторыя і ўмовы напісання. Напрыканцы сустрэчы Доцішская паэтка дала парады маладому пакаленню: не баяцца, а спрабаваць і развіваць свае творчыя здольнасці! У сваю чаргу, вучні пажадалі незвычайнай госці моцнага здароўя і творчага натхнення!

Яшчэ адным запамінальным момантам Тыдня стала свая гульня з аднаіменнай назвай “Як ты дорага мне, мая родная мова! Каманды “Васількі” і “Званочкі” пусцілі ў ход усю сваю эрудыцыю. Вучні адказвалі на пытанні рознага кошту пэўных сектароў.  Перамогу атрымала каманда  “Званочкі”.

На перапынках вучням нашай школы сумаваць не было калі. Заінтрыгавалі рабят настольныя гульні “Мова Буслік”, “Мова цудоўная”, "Мэма “Беларусь”. У час гульняў рабяты не толькі пашырылі свой слоўнікавы запас, але і весела правялі  час.

Квітней, наша любая родная мова!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.