Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 16:47, Обновлено 21 февраля 2023 в 23:11
90 просмотров

З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхавання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміравання матывацыі да ўдзелу ў актыўнай дзейнасці і падтрымцы творчай ініцыятывы ў Доцішскай сярэдняй школе былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы.
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай установе адукацыі пачалося з акцыі “Мове рускай дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!” Для гэтага неабходна было прадэманстраваць свае веды і зрабіць якасны пераклад слоў на беларускую мову. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкі пачастунак.
На лінейцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, з прывітальным словам выступіла дырэктар школы, а настаўнікі-моваведы расказалі пра гісторыю ўзнікнення свята, аб разнастайнасці моў свету. Вучні сярэдняга звяна праявілі ініцыятыву: прадэкламавалі верш Сяргея Чыгрына “Кажыце сваяцтва, а не радство”.
У класных калектывах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Славутыя сыны сваёй краіны”, а кожны ўрок пачынаўся з цытавання класікаў.
Сямікласнікамі была падрыхтавана фотабутафорыя да Міжнароднага дня роднай мовы, незвычайныя малюнкі не толькі цешылі вока, але і знаёмілі навучэнцаў з унікальнымі беларускімі словамі.
Пашырыць лексічны запас, развіваць уменне працаваць у групе дапамагла работа крэатыўнай лабараторыі “Гуляем – мову вывучаем”. Дзеці ацанілі беларускамоўныя настольныя гульні.
Выклікала асалоду і задавальненне праца па станцыях квэсту “Жывое ў вяках беларускае слова”.
Крэатыўны падыход прадэманстравалі вучні ў час правядзення конкурса малюнкаў да любімых твораў.
Паэтычны чэлендж у выкананні навучэнцаў 5-7 класаў захапіў мілагучнасцю роднага слова.
Купалаўская дыктоўка аб’яднала і старшакласнікаў, і педагогаў, і бацькоў. Агульная колькасць удзельнікаў – 25 чалавек. Гродзенскі абласны дыктант напісалі 16 членаў працоўнага калектыва.
Дзень быў насычаны падзеямі, паўсюль гучала родная мова, прыўзняты настрой перапаўняў сэрцы і дарослых, і дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.