Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок “Ала – сястра Хатыні”.

Дата: 12 января в 16:32, Обновлено 12 января в 16:36
Автор: admin .. ..
81 просмотр

12 студзеня для навучэнцаў 1-11 класаў прайшоў агульны рэспубліканскі ўрок “Ала – сястра Хатыні”.
Ала - невялічкая і непрыкметная вёска ў Гомельскай вобласці. Пра яе не напісана ў школьных падручніках, пра яе не расказваюць з манітораў тэлевізараў. Але чым яна прыцягнула ўвагу фашыстаў? Чаму на тэрыторыі вёскі адбылася карная аперацыя? Чаму Алу параўноўваюць з 12 спаленымі Хатынямі? Менавіта на гэтыя пытанні навучэнцы атрымалі адказ падчас ўрока. Структура ўрока змяшчала некалькі блокаў: гістарычны экскурс, віртуальная экскурсія па мемарыяльным комплексе “Ала”, тэматычныя гексы, гутарка з элементамі практычнай работы, абмеркаванне відэароліка “Я помню”і іншыя. На ўроку навучэнцы падбіралі асацыятыўны рад да слоў вайна, генацыд, смерць, мір; складалі сінквейны да вышэй названых слоў; разгледзелі карту спаленых вёсак на тэрыторыі Беларусі, выконвалі заданні ”Званы Алы” і“Сімвал памяці”. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.