Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урачыстая лінейка 1 верасня.

Дата: 1 сентября 2017 в 11:36, Обновлено 3 сентября 2017 в 15:36
Автор: admin .. ..
813 просмотров

1 верасня 2017г. у ДУА "Доцішская сярэдняя школа"

Урачыстая лінейка, прысвечаная Святу ведаў, прайшла  ў нашай школе  з удзелам вучняў, бацькоў, педагогаў і гасцей: Аліны Юльянаўны Ёда, старыні прафкама КСУП "Доцішкі", Леаніда Вацлававіча Адамоніса, старшыні раённага аддзялення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Белая Русь", ксёндза Аляксандра, інспектара па справах непаўналетніх Савоська А.В. Кожны з прысутных гасцей выказаў надзею на тое, што новы навучальны год прынясе трывалыя  веды. новыя адкрыцці і добры настрой.

Парог школы ў 2017/2018 н.г. упершыню пераступілі 11 першакласнікаў.  Леанід Вацлававіч Адамоніс, старшыня раённага аддзялення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Белая Русь", уручыў першакласнікам невялічкія падарункі ад "Белай Русі".

А што новага чакае вучняў і педагогаў у 2017/2018 н.г.?

З 1 верасня ў беларускіх школах ўведзена новая вучэбная праграма
Змены - практычна па ўсіх прадметах. Напрыклад, фізіка цяпер будзе пачынацца з 7 класа, а тэрміналогія дакладных навук паменшыцца да мінімальнага слоўнікавага запасу, неабходнага для разумення параграфа. Змяніўся і расклад урокаў. Для гуманітарыяў паменшылі гадзіны па тэхнічных навуках, для матэматыкаў наадварот - больш часу выдзелілі  на дысцыпліны, якія цікавяць навучэнцаў. Урокаў, напрыклад, па гісторыі стане больш: пасля кожнай новай тэмы - 45 хвілін для замацавання матэрыялу.

Усе новыя праграмы існуюць як на рускай, так і на беларускай мове. Акрамя таго, каб бацькі былі ўпэўненыя ў тым, што дзяцей не перагружаюць, на нацыянальным адукацыйным партале можна паглядзець, што неабходна ведаць дзіцяці. Аж да таго, колькі радкоў верша трэба вывучыць. На грамадскім абмеркаванні зараз і сістэма ацэнкі ведаў. Эксперты выказваюць розныя пункты гледжання.

Абмеркаванне гэтай тэмы працягнецца. Аднак у гэтым годзе як і раней, пойдуць у школу за дзесяткамі.

Поспехаў усім у новым навучальным годзе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.