Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

19 студзеня – Дзень выратавальніка Рэспублікі Беларусь

Дата: 19 января 2018 в 14:51, Обновлено 19 января 2018 в 14:55
Автор: admin .. ..
541 просмотр

19 студзеня работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень выратавальніка Рэспублікі Беларусь
Прафесія выратавальніка лічыцца адной з самых небяспечных у свеце. Менавіта гэтыя людзі прыйдуць на дапамогу ў любой надзвычайнай сітуацыі, нават рызыкуючы сваім жыццём.

З пункту погляду значнасці ў грамадстве, прафесія супрацоўнікаў аддзелаў па надзвычайных сітуацыях — выратавальнікаў-пажарных — сведчыць сама за сябе. На шчасце, глабальныя катастрофы, маштабныя надзвычайныя сітуацыі здараюцца не кожны дзень, аднак дапамога выратавальнікаў можа спатрэбіцца нам і ў звычайных бытавых сітуацыях, напрыклад, калі патрэбна выратаваць рыбака, які праваліўся пад лёд, альбо дастаць шчаня, выпадкова трапіўшага ў калодзеж, ці аказаць дапамогу ахварям дарожна-транспартнага здарэння і інш.

Работа ў складаных умовах з павышанай небяспекай патрабуе ад выратавальнікаў рознабаковыміх якасцяў і навыкаў: вынослівасці, кемлівасці, хуткай рэакцыі і практычна поўнай адсутнасці страху ў моманты ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, барацьбы з вогненным ворагам. Аднак гэтага недастаткова: выратавальнікамі ідуць працаваць людзі з добрым і смелым сэрцам, неабыякавыя да бяды і болю іншых. Гэта велікадушныя людзі, бо не задумваючыся яны гатовы ахвяраваць сабой, дзеля іншых. Выратавальнік — гэта не работа, а стан душы, прызванне, лёс.

ВІНШУЕМ ВЫРАТАВАЛЬНІКАЎ ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.