Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адкрыты дыялог "Моладзь і рэлігія"

Дата: 6 апреля 2018 в 11:19, Обновлено 9 апреля 2018 в 13:45
313 просмотров

5 красавіка адбыўся адкрыты дыялог членаў БРСМ з настаяцелем храма Святога благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага ў г.п. Воранава іерэем Ігарам Валошыным і пробашчам парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша Янам Высоцкім.

   Назва дыялогу - "Моладзь і рэлігія". У ходзе сустрэчы падлеткі змаглі абмеркаваць пытанні, якія іх цікавяць. Святары падзяліліся з моладдзю сваімі думкамі, развагамі, падштурхнулі задумацца пра каштоўнасць чалавечага жыцця.
  Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Наталля Мяцеліца  падвяла вынікі раённага фестываля-выставы "Велікодны куліч". Вучаніцы нашай школы: Пашкевіч Лаліта, Яноўская Яна і Матусевіч Валянціна  - пераможцы ў намінацыі "Велікоднае яйка". Дзяўчынкі атрымалі дыпломы і  каштоўныя падарункі. Адкрыты дыялог пакінуў глыбокі след у душах дзяцей.

Гл.фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.