Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя «Анёл у тваім сэрцы»

Дата: 11 мая 2018 в 12:25, Обновлено 14 мая 2018 в 09:36
Автор: admin .. ..
352 просмотра

8 красавіка 2018 года быў дадзены старт чарговай дабрачыннай акцыі «Анёл у тваім сэрцы".


Абласная грамадская дабрачынная акцыя «Анёл у тваім сэрцы" праводзіцца ў вобласці 8-ы раз пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, Гродзенскага абласнога аддзялення "Беларускі дзіцячы фонд".
Мэта акцыі - збор добраахвотных ахвяраванняў ад насельніцтва, арганізацый і ўстаноў на аказанне матэрыяльнай дапамогі дзецям, якія маюць патрэбу ў дарагіх аперацыях за мяжой, набыцці дарагога медыцынскага абсталявання медыцынскіх прэпаратаў.
За перыяд дзеяння акцыі «Беларускім дзіцячым фондам» са сродкаў, сабраных падчас акцыі, была аказана дапамога 134 дзецям-інвалідам, хворым дзецям Гродзеншчыны для аплаты дарагіх аперацый, курсаў лячэння і рэабілітацыі за мяжой: у Германіі, Іспаніі, Ізраілі, Італіі, Кітаі , Расіі, Польшчы, для набыцця дарагога медыцынскага абсталявання і прэпаратаў. Больш за 30 дзяцей з іх атрымлівалі дапамогу на лячэнне неаднаразова. Таксама за кошт сродкаў акцыі было набыта дарагое медыцынскае абсталяванне для дзяцей-інвалідаў 5 цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сума аказанай матэрыяльнай дапамогі больш за 160 тысяч рублёў.

Запрашаем усіх аказаць садзейнічанне і дапамогу ў зборы сродкаў у рамках  дадзенай акцыі!

Па ўсіх пытаннях звяртацца да намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Мінакоўскай Н.С.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.