Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У сваім краю, як у раю

Дата: 4 декабря 2018 в 15:36
527 просмотров

Другі дзень тыдня пачатковых класаў пад назвай "У сваім краю, як у раю" быў прысвечаны малой радзіме. Дзень пачаўся з музычнай зарадкі “Раніцою ў школу мы прышлі ізноў…”
Удзельнікі выставы малюнкаў “Любімыя мясціны” чакаюць вынікі конкурсу. Пажадаем іх поспехаў!
Дзве каманды пад назвай "Светлячкі" і "Праменьчыкі" удзельнічалі ў віктарыне “Як ты сэрцу майму міла…” . Перамаглі мацнейшыя, імі аказаліся "Светлячкі". Віншуем!
Выстава “Зашыфраваныя словы” дала магчымасць вучням запомніць слоўнікавыя словы. Самыя актыўныя ўдзельнікі выставы будуць адзначаны на лінейцы.
Група навучэнцаў з 20 чалавек адправілася на экскурсію ў горад Ліду, што дапаможа ім бліжэй пазнаёміцца з малой радзімай. Прыемнай паездкі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.