Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вечар сустрэчы з выпускнікамі 2019

Дата: 4 февраля 2019 в 15:40, Обновлено 4 февраля 2019 в 16:21
Автор: admin .. ..
610 просмотров

Другога лютага ў нашай установе адукацыі прайшоў вечар сустрэчы з выпускнікамі. На сустрэчу прыйшло шмат гасцей: выпускнікі мінулага года, выпускнікі-юбіляры розных гадоў, тыя, хто завяршыў вучобу ў школе 5, 10, 20 і нават 25 год таму назад. Актавая зала напоўнілася ўсмешкамі і радасцю спаткання сяброў і былых аднакласнікаў. Гасцей мерапрыемства чакаў школьны канцэрт.

Традыцый у жыцці нашай школы шмат. Адной з іх з’яўляецца вечар сустрэчы з выпускнікамі, які прайшоў ў гэтым навучальным годзе 2 лютага пад назвай “Вечар школьных сяброў”. Сустрэліся выпускнікі, якія скончылі нашу ўстанову адукацыі 25, 20, 15, 10, 5 гадоў таму назад, а таксама выпускнікі 2018 года выпуску. Сяброўскія абдымкі, кампліменты ў адрас адзін аднаго, усмешкі і слёзы – многае пабачыла актавая зала школы ў мінулы суботні вечар.

     З прывітальным словам да гасцей звярнулася дырэктар установы адукацыі Дудко Ганна Антонаўна. Яна павіншавала ўсіх выпускнікоў са святам вяртання ў цудоўныя школьныя гады, з вечарам успамінаў, вечарам сустрэчы школьных сяброў. Пажадала ўсім міру, дабра, шчасця, дабрабыту.

     Вечар прайшоў у шчырай, сяброўскай абстаноўцы. Сустрэча пачалася з прагляду выпускнікамі відэапрэзентацыі, якая была створана цяперашнімі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўнікаў у фае школы, дзе былі фотаздымкі школьнага жыцця выпускнікоў, выпускных класаў пачынаючы з 1990 года.
Затым выпускнікоў запрасілі на канцэртную праграму, якая падарыла гледачам шмат самых яскравых уражанняў. Тут можна было паслухаць песні, паглядзець сцэнкі са школьнага жыцця.

     Свята сабрала былых вучняў розных юбілейных выпускаў. Ім была дадзена магчымасць падзяліцца сваімі ўражаннямі, расказаць пра сваё школьнае жыццё і жыццё цяперашняе, прыняць удзел у імправізаванай конкурснай праграме, выступіць у якасці гледачоў і артыстаў.Усе ўдзельнікі святочнай імпрэзы атрымалі задавальненне і незалежна ад узросту ўсе адчувалі сябе ў гэты вечар вучнямі. 

<blockquote>

Да новых сустрэч, выпускнікі!

Фатаздымкі

</blockquote>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.