9 лютага 2019 года адбыўся агульнашкольны і класныя бацькоўскія сходы.
У апошні час пытанням бяспекі і захавання здароўя дзяцей дзяржава надае асаблівую ўвагу. Вялікая роля ў іх вырашэнні адводзіцца школе.
Каб данесці да бацькоў усю важнасць гэтай тэмы і навучыць дзяцей бяспечным паводзінам, педагогі выкарыстоўваюць розныя формы работы, у тым ліку бацькоўскія сходы.
Нядаўна чарговы агульнашкольны бацькоўскі сход па пытаннях бяспекі дзяцей і захавання іх здароўя прайшоў у "Доцішскай сярэдняй школе". Тое, што тэма, прапанаваная для абмеркавання, цікавіць, паказала шматлюднасць сходу, на які сабраліся 40% бацькоў.
Дырэктар школы Дудко Ганна Антонаўна адзначыла, што работа з сем’ямі з’яўляецца прыярытэтнай для педагагічнага калектыву ўстановы адукацыі, таму што бацькам неабходна растлумачыць, наколькі важным з’яўляецца іх асабісты прыклад для фарміравання асобы дзяцей.
Настаўнікі школы вывучаюць умовы пражывання непаўналетніх. “У нас ёсць праблемныя сем’і, але мы пастаянна шукаем эффектыўныя формы работы з імі, каб выправіць сітуацыю і папярэдзіць негатыўнае ўздзеянне адмоўнага сямейнага вопыту на асобу дзіцяці”, — адзначыла дырэктар.
Важным накірункам работы па захаванні бяспекі і здароўя непаўналетніх адміністрацыя і педагагічны калектыў установы адукацыі лічаць арганізацыю занятасці дзяцей у шосты школьны дзень. Каб эфектыўна арганізаваць не толькі вучэбны працэс, але і вольны час вучняў, трэба пастаянна паляпшаць матэрыяльна-тэхнічную базу школы, падкрэсліла Ганна Антонаўна. Дырэктар праінфармавала ўдзельнікаў сходу аб рабоце, якая праводзіцца ў гэтым напрамку. Была закранута тэма забеспячэнне навучэнцаў гарачым харчаваннем, якое з'яўляецца залогам здароўя і паспяховай вучобы.
Але асноўная тэма бацькоўскага сходу была - "Захаваем жыццё дзяцей". Перад бацькамі выступілі запрошаныя госці: першы намеснік начальніка Воранаўскага РАНС Р.С. Стасюк і старэйшы інспектар ДПС Воранаўскага РАУС Жук Аляксандр Эдвардавіч з інфармацыяй аб акцыі "______________________", аб арганізацыі бяспечных паводзін дзяцей у вольны час, аб мерах бяспекі на дарозе. Бацькоўскай грамадскасці быў прапанаваны відэафільм "Бацькі, беражыце дзяцей!", "Бяспечныя дарогі".
Педагог сацыяльны Ганчар Дзіяна Альгердо закранула пытанні бяспекі дзяцей вачыма саміх бацькоў. Яна паведаміла прысутным аб небяспечных момантах, якія могуць падсцерагаць дзяцей і падлеткаў, нагадала аб адказнасці дарослых за пакіданне сваіх непаўналетніх дзяцей без нагляду. Яшчэ раз расказала законным прадстаўнікам вучняў аб неабходнасці разумнага кантролю над іх дзецьмі, аб тых непрыемнасцях, якія могуць прынесці інтэрнэт і сацыяльныя сеткі. А дырэктар школы Дудко Ганна Антонаўна дала якасныя парады, як не стаць ахвярай камп’ютарннай залежнасці і не сутыкнуцца з пагрозамі, якія падсцерагаюць у сетцы інтэрнэт.
Дырэктар школы яшчэ раз прызвала бацькоў быць больш пільнымі ў адносінах да сваіх непаўналетніх дзяцей. Яна нагадала ўсім прысутным аб неабходасці выканання правілаў бяспекі пры карыстанні мабільным тэлефонам, які можа стаць прычынай правапарушэння, калі ім злоўжываць у час школьных заняткаў.
Аб выніках паспяховасці і паводзінах вучняў школы за І паўгоддзе расказала прысутным Пташынская Ганна Антонаўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.
<blockquote>
Адміністрацыяй школы была звернута ўвага бацькоў на выніковасць навучання дзяцей за першае паўгоддзе, а таксама да бацькоў быў даведзены новы парадак прызнання дзяцей якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Была зачытана Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2019 г. № 22. Раней паказчыкі СНС былі замацаваны ў адпаведнай інструкцыі Міністэрства адукацыі. Дакумент змяшчаў шэсць пазіцый, якія давалі магчымасць ацаніць неабходнасць прызнання дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы. "Цяпер крытэрыі СНС перапрацаваны, іх пералік скараціўся да трох, - адзначыў начальнік аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Сяргей Янкоўскі. - Пры гэтым больш дакладна вызначаны парадак выяўлення небяспечнай для дзяцей абстаноўкі супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў у межах іх кампетэнцыі". Першы з трох крытэрыяў - гэта незадавальненне бацькамі асноўных жыццёвых патрэбнасцей дзіцяці (пакіданне без ежы, стварэнне перашкод для атрымання абавязковай агульнай базавай адукацыі ў любой форме яе атрымання), сістэматычнае невыкананне рэкамендацый медработнікаў па дыягностыцы, лячэнні і (або) медыцынскай рэабілітацыі дзіцяці, што пагражае яго жыццю і (або) здароўю і інш.). Другі пункт - незабеспячэнне бацькамі нагляду за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця, у выніку чаго дзіця ўчыняе правапарушэнні. Трэці - вядзенне бацькамі амаральнага ладу жыцця, злоўжыванне сваімі правамі і (або) жорсткае абыходжанне з дзіцем, у сувязі з чым мае месца небяспека для жыцця і (або) здароўя дзіцяці. Абаронцы парадку змогуць ацэньваць сітуацыю, наведваючы грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку, дома, праводзячы індывідуальную прафілактычную работу з непаўналетнімі. Гэта датычыцца візітаў у сем'і па месцы жыхарства, а таксама разгляду заяў і паведамленняў. На супрацоўнікаў міліцыі ўскладаюцца абавязкі тлумачыць сем'ям, якія знаходзяцца ў СНС, адпаведныя прававыя пытанні і патрабаванні заканадаўства, пры неабходнасці - рыхтаваць дакументы для накіравання бацькоў або іншых сваякоў непаўналетніх у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. "Палажэнне рэгламентуе правядзенне сацыяльнага расследавання і прыняцця рашэння аб прызнанні дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы. Акрамя таго, для забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян у дакуменце замацаваны парадак абскарджання такіх рашэнняў", - рэзюмаваў Сяргей Янкоўскі. Рашэнні аб прызнанні дзяцей у СНС, прынятыя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, падлягаюць перагляду на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення яе ў сілу.
Чытаць поўнасцю Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2019 г. № 22: https://blr.belta.by/society/view/kryteryjau-dlja-pryznannja-dzjatsej-u-satsyjalna-nebjaspechnym-stanovishchy-stane-u-2-razy-mensh-75364-2019/