Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Суботні дзень.Экскурсія г. Ліда, Цэнтр бяспекі

Дата: 18 марта 2019 в 10:05, Обновлено 18 марта 2019 в 10:11
271 просмотр

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць мэтанакіраваную работу па стварэнню ў Рэспубліцы Беларусь адукацыйных цэнтраў бяспекі. На гэты час у рэспубліцы функцыянуюць тры цэнтры бяспекі МНС. У нас, у Гродзенскай вобласці, у г. Лідзе. 16 сакавіка вучні пачатковых класаў Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна пабывалі на экскурсіі ў цэнтры бяспекі.
Вядома, што у сучасным свеце падрастаючаму пакаленню не абысціся без ведання асноў бяспекі жыццядзейнасці, правіл аказання першай медыцынскай дапамогі, правілаў карыстання калектыўнымі і індывідуальнымі сродкамі абароны. Менавіта на гэта арыентавана дзейнасць Цэнтра бяспекі. Пры гэтым засвоіць атрыманыя веды дзецям дапамагаюць інавацыйныя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне.
Вучні мелі магчымасць адпрацаваць практычныя навыкі выратавання людзей, карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, выкліку экстраных службаў, эвакуацыі з задымленага памяшкання .У цэнтры дзеці замацавалі атрыманыя на ўроках АБЖ веды і авалодалі навыкамі бяспечных паводзін у сітуацыях, якія могуць адбыцца дома, на вуліцы (крымінальная бяспека, бяспека ў транспарце і г.д.).
Вучні не проста селі за парты, а пагрузіліся ў віртуальную рэчаіснасць, якая імітуе надзвычайныя сітуацыі, змаглі больш грунтоўна вывучыць матэрыял,дзякуючы віртуальнаму прабыванню ў асяроддзі НС.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.