Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны 8 "А"

21 лютага - незвычайная дата для педагагічнага і вучнёўскага калектыва ДУА “Доцішскай сярэдняй школы”. Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Сёлетняе свята не стала выключэннем.
Бадзёры настрой з самай раніцы ўсім падаравалі навучэнцы 8 і 9 класаў. Дзяўчаты і хлопцы заінтрыгавалі ўсіх сваімі цікавосткамі, прапанавалі рашыць лексічныя задачы і атрымаць за гэта салодкі пачастунак.
Цікава і займальна навучэнцам 8 класа было прайсці сцяжынкамі квэста "Каб мова роднай гучала". Дзеці адказалі на пытанні па марфалогіі і фанетыцы, успомнілі моўныя і літаратурныя залацінкі, песняроў зямлі беларускай, гісторыю і архітэктуру нашай краіны.

15 лютага сярод навучэнцаў 8 і 9 класаў прайшла класная гадзіна, прысвечаная памяці "герояў чужой вайны", герояў, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Падчас мерапрыемства школьнікі працавалі ў групах. Прадстаўнікі кожнай групы пазнаёмілі калектыў з інфармацыяй, якая была падрыхтавана загаддзя. "Географы" расказалі пра геаграфічнае становішча беднай ісламскай рэспублікі Афганістан. "Гісторыкі" пазнаёмілі ўсіх з храналогіяй падзей вайны ў Афганістане. "Экскурсаводы" прадэманстравалі фота помнікаў воінам - інтэрнацыяналістам, якія знаходзяцца ў многіх беларускіх гарадах. Група "Журналістаў" расказала аб тым, як ўшаноўваюць у Беларусі і нашым раёне памяць ахвяр вайны ў Афганістане. Класныя кіраўнікі звярнулі ўвагу на герояў нашай мясцовасці, якім давялося ваяваць у Афганістане. Дзеці даведаліся падрабязнасці з жыцця Жамойціна Міхаіла Міхайлавіча і Гірдзіеўскага Тадэвуша Часлававіча. Фінальным акордам сустрэчы стала песня А. Разэнбаума "Чорны цюльпан".

12 студзеня для навучэнцаў 8-9 класаў прайшоў агульны рэспубліканскі урок “Ала – сястра Хатыні”.
Ала - невялічкая і непрыкметная вёска ў Гомельскай вобласці. Пра яе не напісана ў школьных падручніках, пра яе не расказваюць з манітораў тэлевізараў. Але чым яна прыцягнула ўвагу фашыстаў? Чаму на тэрыторыі вёскі адбылася каральная аперацыя? Чаму Алу параўноўваюць з 12 спаленымі Хатынямі? Менавіта на гэтыя пытанні старшакласнікі атрымалі адказ падчас сённяшняй сустрэчы. Структура ўрока змяшчала некалькі блокаў: гістарычны экскурс, віртуальная экскурсія па мемарыяльнаму комплексу “Ала”, тэматычныя гексы, гутарка з элементамі практычнай работы, абмеркаванне відэароліка “Я помню”і іншыя. На ўроку навучэнцы падбіралі асацыятыўны рад да слоў вайна, генацыд, смерць, мір; складалі сінквейны да вышэй названых слоў; разгледзелі карту спаленых вёсак на тэрыторыі Беларусі, выконвалі заданні ”Званы Алы” і“Сімвал памяці”. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.

20 снежня для навучэнцаў 6 і 8 класаў нашай установы адукацыі прайшоў агульны ўрок "Заступніца зямлі беларускай Еўфрасіння Полацкая". Шасцівугольныя карткі дапамаглі вучням перанесціся ў старажытны Полацк, прайсці па старонках біяграфіі Прадславы. Паглыбіць веды пра асветніцу зямлі беларускай і найважнейшую рэліквію (крыж Еўфрасінні) дапамог фрагмент відэа з праграмы "Артэфакты". Затым навучэнцам неабходна было стварыць і абараніць праекты. Каманда шасцікласнікаў "Крывічы" распрацавала міні-праект "Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны". А каманда "Сучаснікі", у склад якой увайшлі навучэнцы 8 класа, прадставіла інфармацыю на тэму: "Натхняе подзвіг асветніцы". Цікавы матэрыял змяшчалі паведамленні, якія загаддзя падрыхтавалі Даўгуль Валерый і Барташэвіч Арына. Яны расказалі ўдзельнікам сустрэчы пра Фонд святой Еўфрасінні Полацкай і цудадзейную сілу мошчаў святой. Ціхановіч Каміла прадэкламавала верш Дануты Бічэль "Еўфрасіння Полацкая".

1 чвэрць васьмікласнікі закончылі з наступнымі вынікамі:
На 9-10 - Ціхановіч Каміла;
На 8-10 - Барташэвіч Арына;
На 7-10 - Круповіч Паліна;
На 6-10 - Даўгуль Валерый;
На 4-10 - Лінго Дар'я;
На 3-10 - Юзвік Ева

Сёння ў нашым класе адбыўся бацькоўскі сход. Разам з бацькамі разважалі аб ролі бацькоў у выбары будучай прафесіі, аб адносінах дзяцей да вучобы, аб мэтанакіраванасць падлеткаў, іх зацікаўленасці, прафарыентацыйнай рабоце.

17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. Падчас нашай класнай гадзіны васьмікласнікі разважалі над такімі дамінантамі, як мір, супрацоўніцтва, еднасць народаў, стварылі лэпбук па адпаведнай тэматыцы, яшчэ раз прызналіся ў любові Бацькаўшчыне.

15 сентября 2023 в 23:10 | Андруконис Ю. В. | нет комментариев

У нашай школе ў першую суботу верасня традыцыйна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства.
Сёлета шосты школьны дзень не стаў выключэннем.
Навучэнцы 8 класа разам з класным кіраўніком​ запрасілі ўсіх прыняць удзел у сваёй гульні "Промні Асветніцтва". Камандам "Беларусы" і "Зубры" неабходна было прадэманстраваць сваю эрудыцыю ў пытаннях гістарычнага, літаратурнага, геаграфічнага накірункаў. Гледачы не засталіся без увагі: сумеснымі намаганнямі склалі лэпбук "Нацыянальная культура і кнігадрукаванне"

2 сентября 2023 в 23:05 | Андруконис Ю. В. | нет комментариев

Вераснёўскі ранак сабраў васьмікласнікаў за партамі ў любімай школе. На першым уроку "Беларусь і я - дыялог міру і стварэння" навучэнцы яшчэ раз прайшлі па старонкам жыцця нашай краіны, успомнілі гады ваеннага ліхалецця, правялі паралель паміж становішчам жыцця ў гады гэтай навалы з ўмовамі жыцця сучаснага грамадства. Рабяты не толькі пазнаёміліся з новымі формамі работы, але і даведаліся аб новых беларускіх пісьменніках.

1 сентября 2023 в 22:39 | Андруконис Ю. В. | нет комментариев

06.05. у сценах нашай школы адбылася вельмі кранальная сустрэча. Рабяты яшчэ раз дакрануліся да старонак Вялікай Айчыннай вайны. Таксама рабяты змаглі паказаць і сваё дэкламатарскае майстэрства. Наш клас прадстаўляла Ціхановіч Каміла, яна і стала пераможцай ў сваёй узроставай катэгорыі. Віншуем Камілу!

9 студзеня ў нашым калектыве прайшла класная гадзіна ў форме круглага стала па тэме: "2023 - Год міру і стварэння". Рабяты пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі дзейнасці нашай краіны ў новым годзе, дзе ключавой задачай з'яўляюцца мірныя адносіны да другіх народаў і краін, умацаванне мірных пагадненняў па ўсіх актуальных пытаннях.

30 снежня сямікласнікам пашанцавала ўбачыць тое, як з'яўляюцца на свет кукурузныя палачкі "Хрумсцік". Рабяты наведалі музейны пакой прадпрыемства "Лідкон", пабывалі на вытворчасці, атрымалі на памяць невялікія сувеніры і пачаставаліся салодкім попкорнам.

Сёння навучэнцы 5-7 класаў нашай установы адукацыі наведалі Лідскі Раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры "Спадчына". Рабяты не толькі шмат даведаліся пра калядныя традыцыі нашых продкаў, але і самі паспрабавалі сябе ў ролі калядоўшчыкаў. Зацікавіў навучэнцаў і лялечны тэатр "Батлейка": дзеці прагледзелі міні - спектакль " Цар Ірад".

Здароўя, поспехаў, выдатных адзнак, трывалых ведаў, новых адкрыццяў!

Рабяты, віншую вас з заканчэннем 1 чвэрці. Вынікі наступныя:
На 9-10- Ціхановіч Каміла;
На 7-10- Барташэвіч Арына, Кпуповіч Паліна;
На 6-10 - Даўгуль Валерый;
На 3-10 - Юзвік Ева

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята - Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай: Полацк, Шчучын, Навагрудак, Мір.
У 2022 годзе свята кнігі, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання будзе прымаць "фарфоравы" гарадок на поўдні Беларусі - Добруш - родны край народнага пісьменніка Беларусі - Івана Шамякіна.
Сёння ў нашай школе прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Што мы ведаем аб гісторыі кнігі". Навучэнцам былі прапанаваны цікавыя пытанні аб узнікненні кнігадрукавання, слаўных сынах беларускай зямлі, гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Асаблівую актыўнасць праявілі навучэнцы 7 і 8 класаў: Круповіч Паліна, Юзвік Ева, Андруконіс Дзмітрый, Астаповіч Ягор. Навучэнцы атрымалі вялікае задавальненне і папоўнілі сваю скарбонку ведаў.

13 сентября 2022 в 01:30 | Андруконис Ю. В. | нет комментариев