Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны 8 "А"

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Традыцыйна ў гэты дзень у нашай школе праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Актывісты нашага класа праявілі цікавасць і арганізавалі правядзенне акцыі "Размаўляй па-беларуску", дапамаглі ў стварэнні фотазоны, падборы дадзеных для інфармацыйных стэндаў. Дзякуй усім за дапамогу ў арганізацыі свята!

21 февраля 2022 в 13:29 | admin .. .. | нет комментариев

Усе мы родам з дзяцінства... Словамі з песні распачалася сённяшняя класная гадзіна. Разам з дзецьмі мы адкрылі часавую заслону і паназіралі, як жылі нашы таты і мамы. Рабяты з цікавасцю разглядалі фотаздымкі з выявамі родных людзей. Мы параўноўвалі ўмовы жыцця
і выхавання нашых бацькоў і нас самых. Пяшчотныя ўсмешкі не сыходзілі з твараў шасцікласнікаў.

Віншуем Ціхановіч Камілу з паспяховым выступленнем і ганаровым прызавым месцам!

Сёння навучэнцы нашага класа ў суправаджэнні класнага кіраўніка адправіліся ў невялікае падарожжа ў Мінск. Сталіца прыветліва сустрэла турыстаў. Распачалася экскурсія з наведвання аднаго з самых знакамітых і велічных будынкаў нашай краіны - Нацыянальнай бібліятэкі. Супрацоўнікі дадзенай установы расказалі аб нюансах работы і ўнікальнасці канструкцыі ромбакубаактаэдра. З вышыні птушынага палёту рабяты змаглі палюбавацца прыгажосцю горада. У кафэ McDonald's дзеці падсілкаваліся і з новымі сіламі адправіліся ў аквапарк. Рабяты добра адпачылі і атрымалі зарад станоўчых эмоцый.

Афганская вайна за няпоўныя дзесяць гадоў забрала тысячы жыццяў воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэтая вайна сваім чорным крылом кранула шматлікія сем'і, прынесла з сабой цынкавыя дамавіны, бязногіх, бязрукіх, сляпых, цяжка хворых маладых людзей. Вайна ў Афганістане - гэта гора, перш за ўсё, тых, хто непасрэдна ў ёй удзельнічаў. Для астатніх яна далёкая, чужая, незразумелая. Гэтай сур'ёзнай тэме была прысвечана сённяшняя класная гадзіна. Нашы дзеці павінны ведаць, памятаць і шанаваць подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Кожная субота для шасцікласнікаў цікавая па-свойму. Сёння навучэнцы нашага класа традыцыйна наведалі інтэрактыўны занятак, праведзены педагогам-псіхолагам. Весела прайшла сустрэча на занятках па асновах акцёрскага і сцэнічнага майстэрства. Затым рабяты прагледзелі відэаролікі на тэматыку правапарушэнняў.

ОСТОРОЖНО: ТЮБИНГ!

Правила безопасного катания:

Необходимо выбирать для катания оборудованные склоны, представляющие собой желоб, где минимальна вероятность вылететь с трассы, с уклоном не больше 20 градусов без деревьев, ям, бугров, торчащих кустов, камней на пути. Внизу склона должно быть достаточно места для торможения и не должно быть водоемов и автомагистралей.
Тюбинг развивает большую скорость, поэтому на склоне обращайте внимание на других катающихся. Перед началом спуска убедитесь, что перед вами нет никого из катающихся, особенно детей.
Необходимо обязательно соблюдать очередность и дистанцию при спуске: не менее 50 метров или 20 сек. между спуском предыдущего тюбинга и вашим.
Кататься на «санках – ватрушках» следует сидя. Запрещается кататься на тюбинге стоя, лежа или прыгая как на батуте, с трамплинов, стоять спиной к склону спуска.
Категорически запрещается кататься на тюбинге в состоянии алкогольного опьянения.
Запрещается привязывать тюбинги к автомобилю, снегокату или любому другому транспортному средству.
Также нельзя прикреплять тюбинги друг к другу «паровозиком», они могут перевернуться.
Опасно садиться на тюбинг вдвоем, особенно с ребенком, из него можно вылететь: невозможно контролировать ситуацию, когда одной рукой приходится держать ребенка, а другой тюбинг.
Не следует перегружать тюбинг. В характеристиках каждой модели указан максимально допустимый для нее вес.Используйте тюбинги, подходящие по размеру.
Обращайте внимание на возрастные ограничения, указанные в инструкциях к спортинвентарю.
Не отпускайте маленьких детей кататься одних.
В процессе самого катания рекомендуется держаться за специальные ремни, расположенные по бокам тюбинга.
Во избежание травм, во время спуска нельзя тормозить ногами.
По окончании спуска следует незамедлительно покинуть зону катания. Остановился или упал, быстро уйди с трассы — собьют!
Если вы накачивали или подкачивали тюбинг на холоде, то внося его в теплое помещение или в салон автомобиля, рекомендуется выпустить часть воздуха из камеры. Если «ватрушка» была сильно надута холодным воздухом, то в тепле воздух начнет расширяться и камера может лопнуть.
Во избежание столкновения со спускающимся тюбингом, осуществляйте подъем на горку на безопасном от спуска расстоянии.
При занятии зимними видами спорта необходимо использовать защитные средства: налокотники, наколенники, шлемы.

Навучэнцаў 5-7 класаў шосты школьны дзень аб'яднаў у час правядзення мерапрыемства "Прадухіліць, выратаваць, дапамагчы". Форма правядзення сустрэчы: вусны часопіс.
Мэта: выхаванне паважлівых адносін да людзей, якіх называюць выратавальнікамі, разуменне ролі іх дзейнасці ў жыцці чалавека. Вучням было растлумачана значэнне паняцця надзвычайная сітуацыя, разгледжаны пэўныя прыклады. Завяршылася сустрэча праглядам відэафільмы "Выратавальнікі - героі нашага часу"

У выхадныя дні чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. Часам будзе снег, месцамі завіруха. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу ў асобных раёнах па захадзе парывы 15-18 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 2-8 градусаў, уначы па паўночным-усходзе — 9-11 градусаў марозу.

УЗ «Вороновская ЦРБ» информирует, что в детских консультациях г.п.Вороново и г.п.Радунь, амбулаториях врача общей практики производится вакцинация от коронавирусной инфекции Covid-19 детей в возрасте 12-17 лет вакциной «Vero-Cell» (Китай).

Вакцинация проводится после осмотра врача с учетом имеющихся противопоказаний двукратно с интервалом 21 день.

Вакцинацию можно пройти не ранее 6 месяцев после перенесенной ребенком инфекции Covid-19. Для этого необходимо информированное согласие, подписанное родителями.

Вакцинация против коронавируса для детей в Республике Беларусь внесена в национальный календарь прививок по эпидемическим показаниям (Постановление МЗ РБ №132 от 30.12.2021 года).

Вакцинация направлена на обеспечение санитарно-эпидемиологического благополучия и профилактики заболеваемости детского населения инфекцией Covid-19.

В связи с распространением в мире Covid-инфекции и выявления штамма Омикрон, прогнозируется значительное увеличение среди заболевших количества детей и подростков, а также утяжеление протекания инфекции в данной возрастной группе.

Аргументы в пользу прививки:

- вакцинация защищает от тяжелой формы заболевания, если ребенок заразится Covid-19;

- у детей, инфицированных Covid-19, могут развиться серьезные осложнения;

- вакцинация может защитить членов семьи, которые по различным причинам не могут быть вакцинированы

Навагодні баль-маскарад у нашым класе праходзіў у форме гульні - віктарыны. Госця сустрэчы, Снягурка, прапанавала рабятам пытанні на навагоднюю тэматыку. Фінальным акордам мерапрыемства стаў "салодкі стол".

На 9-10 - Ціхановіч Каміла;
На 7-10 - Барташэвіч Арына, Даўгуль Валерый, Круповіч Паліна;
На 5-10 - Юзвік Ева

На мерапрыемстве шостага школьнага дня была закранута тэма хваробы СНІД. Навучэнцы сярэдняга звяна мала ведаюць пра гэта захворванне. Навучэнцы нашага класа расказалі пра сімптаматыку, шляхі перадачы, пазнаёмілі са статыстычнымі дадзенымі па колькасці заражаных людзей ў нашай краіне. Замацавалі атрыманыя веды стварэннем і абаронай плакатаў па дадзенай тэме і праглядам відэафільмы.

Сёння шасцікласнікі паразважалі над небяспечнасцю гэтай страшнай хваробы, прааналізавалі статыстычныя дадзеныя, успомнілі меры прафілактыкі.

Пад час восеньскіх канікулаў на базе Воранаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі працаваў анлайн лагер для навучэнцаў школ раёна. Ціхановіч Каміла паўдзельнічала ў гэтым эксперыменце і не пашкадавала. Кожны дзень рабятам прапаноўваліся разнастайныя заданні, за выкананне якіх налічваліся балы. "Навучылася многаму", - гаворыць Каміла. Але найбольш вучаніцу ўразіў эксперымент з алоўкамі і стварэнне вобразу ў танах вясёлкі. Дзякуем арганізатарам за магчымасць разнастаіць адпачынак.

З надыходам канікулаў у дзяцей становіцца значна больш вольнага часу. Менавіта ў гэты перыяд бацькі павінны надаць асаблівую ўвагу таму, чым займаюцца іх дзеці і дзе гуляюць.
Памятаць аб правілах дарожнага руху і быць уважлівымі павінны не толькі дзеці, але і іх бацькі.
Звяртаем увагу бацькоў на наступныя рэкамендацыі.
Не пакідайце дзяцей адных, асабліва малалетніх. Памятайце, калі дзіцяці сумна, яно шукае забавы на вуліцы, часта – на дарозе.
Калі дзеці едуць разам з вамі на машыне, будзьце надзвычай уважлівымі і асцярожнымі. Абавязкова прышпільвайце іх рамянямі бяспекі, а малалетніх раім перавозіць у спецыяльных аўтакрэслах.
Не дапускайце дзіцячых забаў каля праезжай часткі дарогі. Перыядычна нагадвайце дзіцяці асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы, дарозе. І галоўнае – не забывайце абазначаць дзяцей флікерамі.

Нашы вучэбныя дасягненні на канец 1 чвэрці выглядаюць наступным чынам:
На 9-10 - Ціхановіч Каміла;
На 7-10 - Барташэвіч Арына, Даўгуль Валерый, Круповіч Паліна;
На 4-10 - Юзвік Аляксандр;
На 3-10 - Юзвік Ева.

У шосты школьны дзень навучэнцы нашага класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Жыццё даражэй усіх скарбаў". Рабятам было прапанавана выказаць сваё разуменне паняццяў "Жыццё", "Шчасце", "Сям'я". Затым усе разам падбіралі асацыяцыі да слоў "Мэта", "Поспех", "Будучыня" . Асаблівую цікавасць у навучэнцаў выклікала практыкаванне "Кропля": на чысты аркуш паперы падала кропля фарбы, дзецям неабходна было знайсці рашэнне, як гэтую кроплю пераўтварыць у пазітыўны сюжэт. Хочацца адзначыць, што ідэі ў рабят былі вельмі арыгінальнымі, так у нас атрымаліся малюнкі клоўна, сэрца, мастака, вінаграда і інш. Прыемна было пачуць, якія лісты з будучыні напісалі дзеці сваім сябрам. Кожны з рабят бачыць сябе паспяховым у абранай прафесіі, у сям'і. Крануў нашы душы прагляд відэафільма "Жыццё даражэй за ўсё'. Фінальным акордам сустрэчы стала кругавая гутарка, у ходзе якой былі падведзены вынікі работы.

Дарагія матулі, шчыра віншуем са святам! Моцнага здароўя, упэўненасці, аптымізму, поспехаў ва ўсім!