Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” #ЛюблюБеларусь

Дата: 16 марта 2021 в 22:36, Обновлено 16 марта 2021 в 22:40
135 просмотров

Ужо стала традыцыйнай рэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, якая праводзіцца ў краіне 15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі рэспублікі. У гэты дзень юным грамадзянам Беларусі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць галоўны дакумент – пашпарт.
У гэтым годзе ва ўрачыстай раённай цырымоніі ўручэння пашпартоў прыняў удзел вучань нашага класа Шарыпаў Вадзім. Разам з бацькамі ён быў запрошаны ў Воранаўскі раённы цэнтар культуры і народнай творчасці.
Вадзіму пашпарт уручыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Аксенцьевіч Жук.
Трохі хвалюючыся, але цвёрда і ўпэўнена, ва ўрачыстым абяцанні хлопчык падцвердзіў, што разам з набыццём галоўнага дакумента грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гатовы сваёй вучобай, працай і справамі ўмацоўваць аўтарытэт і ганаровае імя Радзімы, быць годным памяці продкаў.
Разам з пашпартам юнак атрымаў падарункі ад раённага аддзела адукацыі – кнігі “Я – грамадзянін Беларусь!” і Канстытуцыю краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.