Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Велапаход па маршруту аг.Доцішкі - в.Шаўры - в.Нача - аг.Доцішкі

Дата: 17 октября 2021 в 13:06, Обновлено 23 октября 2021 в 13:11
73 просмотра

Цёплы сонечны суботні дзень! Што можа быць лепшай умовай для турыстычнага пахода!
Вось і нашы хлопчыкі разам з хлопцамі 9 класа пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Жамойціна Уладзіміра Міхайлавіча і кіраўніка ваенна-патрыятычнага выхавання Рышкевіча Леаніда Мікалаевіча адправіліся ў велапаход, прысвечаным Году народнага адзінства, у суседнюю Начскую школу. Шлях пралягаў па багатай на гісторыю доцішска-начскай зямлі. Падчас паездкі ўдзельнікі наведалі помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Доцішкі, вёсцы Парадунь, вёсцы Нача, магілу воіна –афганца Жамойціна Міхаіла Міхайлавіча, могілкі ў вёсцы Шаўры, дзе пахаваны прадстаўнікі роду Нарбутаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё гісторыі роднага краю.
Галоўным аб’ектам наведвання быў Гісторычна-краязнаўчы музей імя Тэадора Острык-Нарбута ў Начскай школе. Экскурсаводы пазнаёмілі гасцей з экспазіцыямі “Рэчы побыту беларускага народа канца ХІХ – пачатку ХХ стст.”, “Тэадор Нарбут, яго сыны Людвік і Станіслаў”, “Пачынальнік археалогіі ў Заходняй Беларусі – Вандалін Аляксандравіч Шукевіч”, “Гісторыя касцёла Ушэсця Прасвятой Панны Марыі і парафіі”, “Падзеі Вялікай айчыннай вайны”, “Начская школа ў імёнах і падзеях”.
На зваротным шляху быў арганізаваны касцёр дружбы, на якім удзельнікі паходу смажылі бульбу і хатняе сала.
Паход выдаўся на славу!
глядзі фотаальбом па спасылцы https://dotishki.schools.by/photoalbum/859827

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.