Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфармацыйная гадзіна "Не жартуй з агнём!"

Дата: 25 октября 2021 в 11:18, Обновлено 25 октября 2021 в 11:31
Автор: admin .. ..
75 просмотров

У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам” па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх , якая праходзіць з 18 кастрычніка па 29 кастрычніка, у класе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных бяспечным паводзінам навучэнцаў. Перад навучэнцамі паўстала пытанне: чаму ў нашым паўсядзённым жыцці бывае такое, адны людзі выходзяць з экстрэмальных сітуацый здаровымі, а іншыя атрымоўваюць траўмы і нават гінуць. Адказ атрымалі просты – чалавек, з якім здарылася бяда, акрамя мужнасці і адвагі, павінен валодаць элементарнымі навыкамі, з дапамогай якіх даб’ецца перамогі над ўзнікшымі цяжкасцямі. Таму і зрабілі для сябе выснову, што ўжо з малодшага ўзросту павінны ведаць аб небяспеках, з якімі могуць сутыкнуцца.
З гэтай мэтай у класе аформлены вугалок бяспекі, які сістэматычна папаўняецца новымі дапаможнікамі, выданнямі, а таксама выразкамі з дзіцячай газеты “Юный спасатель”.
Трагедыя можа адбыцца з-за розных дзіцячых свавольстваў.Таму вельмі важна данесці да падрастаючага пакалення правілы пажарнай бяспекі у лесе, дома, дзе месца гульняў і забаў можа лёгка ператварыцца у месца трагедыі.
будзем берагчы сябе і сваіх блізкіх!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.