Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустрэча з медыцынскім работнікам

Дата: 14 января 2022 в 13:18, Обновлено 14 января 2022 в 13:24
Автор: admin .. ..
92 просмотра

Для фарміравання ў навучэнцаў патрэбнасці весці здаровы лад жыцця ў нашым класе прайшла сустрэча з медыцынскім работнікам Леановіч Галінай Іванаўнай.
Асноўная мэта сустрэчы – фарміраваць ўяўленні вучняў аб значэнні здаровых зубоў для здароўя ўсяго арганізма. Сваю гутарку медыцынскі работнік суправаджала паказам малюнкаў з выявамі карысных і шкодных прадуктаў для зубоў.Дзеці вырашалі праблемныя сітуацыі, напрыклад, “Што рабіць, калі забалеў зуб?”. Пад час сустрэчы вучні актыўна прымалі ўдзел ў дыскусіі “Як правільна харчавацца і якія прадукты лепш ўжываць, каб надоўга зберагчы здароўе і здаровыя зубы”, адгадвалі загадкі, гулялі ў дыдактычныя гульні “Добра – дрэнна”, “Што карысна, а што шкодна”. Медыцынскі работнік вельмі заахвоціў дзяцей, калі паказвала, як правільна чысціць зубы. Вучням былі дадзены пэўныя рэкамендацыі па догляду за зубамі.
Спадзяемся, што гэтыя парады дапамогуць цяпер і ў будучым нашым дзецям радаваць усіх прыгожымі усмешкамі і здаровымі зубамі.А самае галоўнае, што ў іх будуць беражлівыя адносіны да свайго здароўя, а таксама добразычлівае стаўленне да ўрача - стаматолага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.