Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень беларускага пісьменства прайшоў у Бялынічах

Дата: 7 сентября 2020 в 12:30, Обновлено 12 сентября 2020 в 12:39
148 просмотров

6 верасня 2020г. Дзень беларускага пісьменства прынімаў города Бялынічы Магілёўскай вобласці.
Адной з яркіх падзей Дня пісьменства стала адкрыццё новай скульптуры "З'ява іконы" каля царквы ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай. Гранітны анёл памерам 3х2 м трымае бронзавую святыню, нібы абдымаючы яе крыламі, упрыгожанымі узорам па матывамі беларускай выцінанкі.
Урачыста расчыніў свае дзверы і Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. У новым музеі ўсе жадаючыя могуць пазнаёміцца з карцінамі знакамітага земляка, гісторыяй Бялыніцкага краю. Упершыню ў музеі з’явілася зала «Духоўнасць». Цэнтральным экспанатам стала фрэска «Узыходжанне на Галгофу».
Былі аформлены выставы, прысвечаныя беларускім літаратарам: К.Чорнаму, Я.Купалу і інш. На час святкавання Дня беларускага пісьменства гарадскі медыяцентр «Зорка» пераўтварыўся ў алею славы беларускіх пісьменнікаў.
Свята беларускага пісьменства працягвалася ў Бялынічах увесь дзень. Фестывалі кнігі, беларускай кухні, літаратурныя імпрэзы, канферэнцыі, выставы і тэматычныя пляцоўкі — арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму, дзе кожны знайшоў мерапрыемства па душы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.