Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна

Дата: 30 января 2021 в 09:02, Обновлено 30 января 2021 в 22:33
143 просмотра

Літаратура існуе не для таго, каб вывучаць яе ў школе, а каб жыць па ёй, рабіцца падобнымі да герояў - да лепшых герояў.
Іван Шамякін

30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна. Ён адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, званнямі і высокімі пасадамі, яго кнігі выходзілі мільённымі тыражамі, перакладаліся на многія мовы свету, ператвараліся ў сцэнарыі кінафільмаў і тэатральных пастановак.
Іван Шамякін - аўтар этапных твораў у беларускай прозе, кожны з якіх стаў адметнай літратурнай падзеяй. Гэта раманы "Глыбокая плынь", "Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды", "Вазьму твой боль", "Злая зорка", "Снежныя зімы", першая пенталогія ў беларускай нацыянальнай прозе "Трывожнае шчасце", аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт" і інш. Пісьменнік вядомы і тым, што актыўна даследаваў у сваёй творчасці надзённае жыццё з яго сацыяльнымі і маральнымі праблемамі. Кнігі Шамякіна і сёння пакараюць чытачоў інтрыгуючымі сюжэтамі, вострымі жыццёвымі тэмамі, заваёўваючы ўсё новых прыхільнікаў. Зварот да сучаснасці Іван Пятровіч тлумачыў так: "Калі мы будзем імкнуцца адысці на нейкую адлегласць, чакаць, калі ўсё супакоіцца, стабілізуецца, а не ісці па гарачых слядах, не думаю, што з'явяцца глыбокія творы пра наша сённяшняе жыццё".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.