Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сёння – юідаўцы, заўтра – прыкладныя кіроўцы!

Дата: 17 апреля 2021 в 11:19, Обновлено 17 апреля 2021 в 11:23
Автор: admin .. ..
147 просмотров

16 красавіка на базе Воранаўскай сярэдняй школы адбыўся 46-ы раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху. Мэты злёта-конкурса: прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму; прапаганда здаровага ладу жыцця, прыцягненне дзяцей і падлеткаў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам; папулярызацыя дзейнасці атрадаў юных інспектараў дарожнага руху.
Арганізатарамі штогадовага мерапрыемства па праверцы жыццёва важных уменняў і навыкаў дзяцей выступілі аддзел адукацыі Воранаўскага райвыканкама, аддзяленне ДАІ Воранаўскага РАУС і раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Аспрэчвалі званне лепшых каманды з 10 школ раёна.
Каманды спаборнічалі ў розных конкурсных заданнях:
«Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР»;
«Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху».
«Фігурнае кіраванне веласіпеда»;
«Аказанне першай дапамогі пацярпелым»;
«Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне»;
Конкурс-прэзентацыя «Мой атрад»;
«Газета»;
Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны падарункамі ад спонсараў - РК ГА «БРСМ», раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Воранаўскім раёне. Наша каманда “Аўтастоп” была ўзнагароджана дыпломам I-й ступені за конкурс «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР». Свечко Аляксей, актыўны ўдзельнік нашай каманды, таксама атрымаў дыплом I-й ступені за конкурс «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР» у сваёй узроставай катэгорыі. Віншуем нашых удзельнікаў!
Нягледзячы на юны ўзрост, хлапчукі і дзяўчынкі з атрадаў ЮІД валодаюць ведамі, якімі, магчыма, не валодаюць многія дарослыя. Пройдзе зусім няшмат гадоў, і цяперашнія юідаўцы самі сядуць за руль. І яны ўжо гатовыя да любой сітуацыі на дарозе, гатовыя да атрымання пасведчання кіроўцы, гатовыя быць культурнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, а галоўнае, выхаваюць такімі ж сваіх дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.