Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок мужнасці ў Доцішках

Дата: 28 апреля 2021 в 11:41
Автор: admin .. ..
180 просмотров

27 красавіка вучняў Доцішскай сярэдняй школы склікаў у актавую залу суровы набат.
Кадры чорна-белай кінастужкі “Адзін у полі воін” глядзелі з затоеным дыханнем усе. Салдат Сіроцін адзін супраць 59 танкаў ворага! Гэта немагчыма! Але гэта было магчыма! Гармата страляла і страляла. Нямецкія танкі аказаліся ў заторы. Вораг не прайшоў! Нават немцы схілілі галовы перад мужнасцю простага салдата!
Аб славе Чарвонай Арміі, аб сіле духу салдатаў і камандзіраў гаварыў ваенны камісар Воранаўскага раёна Гайжэўскі Аляксандр Юр’евіч.
“Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць”. З гонарам гучалі гэтыя словы з вуснаў намесніка камандзіра ваеннай часці 33933 г. Слоніма Дваежонова Уладзіміра Яўгеньевіча.
Ён распавядаў аб матэрыяльным забеспячэнні часці, аб умовах тэрміновай службы, аб службе па кантракту.
Вайсковы ідэёлаг пазнаёміў вучняў і настаўнікаў з магчымасцямі навучання ў ваенных вышэйшых навучальных установах, каб атрымаць званне афіцэра. Асаблівая ўвага была нададзена маральным і асабістым якасцям падлеткаў і прызыўной моладзі, якія патрэбны абаронцу Радзімы- салдату.
“Трэба вучыцца цаніць мір, спакой, трэба абараняць гэты мір і спакой, каб ў шчасці жылі бацькі і дзеці. Краіна жыла б у міры і спакоі, - пранікнена гучаў голас ваеннага камісара. - Усе менш і менш жывых сведкаў, якія могуць распавядаць аб падзеях крывавай эпапеі. Толькі 4 ветэраны яшчэ жывуць на тэрыторыі Воранаўскага раёна. Мы павінны данесці праўду да нашых дзяцей, да тых, хто будзе жыць пасля нас. Бо пакуль жыве памяць, жыве і подзвіг салдата, які цаной уласнага жыцця ратаваў родную зямлю ад знішчэння, ад рабства”.
У хвіліне маўчання схілілі галовы і малыя, і дарослыя.
Мы будзем помніць! Гэта патрэбна не мёртвым! Гэта патрэбна жывым!
Мерапрыемства стала яшчэ адным крокам у выхаванні грамадзяніна-патрыёта, які будзе з павагай ставіцца да гісторыі сваёй краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.