Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 14:22
120 просмотров

“Мове рускай дай разгрузку: размаўляй па-беларуску” – менавіта гэтыя словы сталі дэвізам сённяшняга святочнага дня ў нашай установе адукацыі. Па добрай традыцыі 21 лютага навучэнцы і настаўнікі школы не змаглі застацца безудзельнымі да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
У Міжнародны дзень роднай мовы ў школе адбывалася штосьці неверагоднае. З самага ранку адчуваўся святочны настрой. Беларуская мова чулася паўсюль: гучалі кампазіцыі беларускіх выканаўцаў, вялася трансляцыя беларускамоўных відэа.
Актывісты 6 класа ў фае сустракалі кожнага і запрашалі да ўдзелу у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Усім жадаючым была прадстаўлена магчымасць успомніць унікальныя беларускія словы і запісаць іх.
Падчас правядзення ўрачыстай лінейкі вядучыя расказалі аб гісторыі ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, падкрэслілі важнасць валодання сваёй роднай мовай, успомнілі словы класікаў беларускай літаратуры.
Вучні 5-11 класаў выказалі словы павагі і любові да роднай мовы. Свае пачуцці рабяты выказалі праз стварэнне стэнда плакатаў “Я люблю родную мову!”
Бацькі і педагагічныя работнікі былі запрошаны для напісання Гродзенскага абласнога дыктанта “Музей паэта”.
Фотазона ў беларускім стылі стала асаблівым атрыбутам сённяшняга дня.
21 лютага – той дзень, калі самы час яшчэ раз нагадаць адзін аднаму аб выключнасці беларускай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.