Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Круглы стол "Лабірынт прафесій"

Дата: 21 января 2023 в 10:15, Обновлено 21 января 2023 в 10:44
Автор: admin .. ..
89 просмотров

21 студзеня 2023 года шосты школьны дзень у нашай школе. Як ён запомніўся навучэнцам? Менавіта ў гэты дзень для рабят 8- 11 класаў прайшоў круглы стол "Лабірынт прафесій".
Мэта мерапрыемства: пашырыць уяўленне падлеткаў аб розных прафесіях, сфарміраваць пазітыўнае стаўленне да працы, заахвоціць навучэнцаў да пошуку інфармацыі аб прафесіях, да ўсвядомленага прафесійнага выбару.
Пройдзе зусім няшмат часу, і вам, дарагія рабяты, давядзецца выбіраць свой шлях у жыцці. І вельмі важна не памыліцца ў сваім прафесійным выбары. Каб знайсці любімую працу трэба, перш за ўсё, добра ведаць, якія працы ўвогуле ёсць на свеце.
У свеце налічваецца больш за 40 тысяч прафесій.
Усе прафесіі, як вядома, прынята падзяляць на 5 катэгорый у залежнасці ад тыпу ўзаемаадносін чалавека і аб'екта дзеяння:
"чалавек-прырода", "чалавек-чалавек", "чалавек-тэхніка", "чалавек - мастацкі вобраз" і "чалавек - знакавая сістэма".
У час правядзення круглага стала вучням было прапанавана гульня "ПРАФСЛОЎНІК". Навучэнцы вызначалі да якіх прафесій адносяцца тыя групы слоў, якія зачытвалі вядучыя. У канцы мерапрыемства навучэнцам быў прапанаваны тэст "Кім быць?"

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.