Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мерапрыемства “У кожнага часу свае героі”, прысвечанае памяці воінаў-інтэрнацыяналістам

Дата: 15 февраля в 13:50, Обновлено 15 февраля в 13:54
Автор: admin .. ..
74 просмотра

15 лютага 2024 ў школе прайшло мерапрыемства “У кожнага часу свае героі”, прысвечанае памяці воінаў-інтэрнацыяналістам, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Падчас мерапрыемства навучэнцы-спікеры пазнаёмілі прысутных з інфармацыяй, якую сістэматызавалі ў час падрыхтоўкі да рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”.
“Географы” расказалі пра геаграфічнае становішча ісламскай рэспублікі Афганістан. “Гісторыкі” пазнаёмілі ўсіх з храналогіяй падзей вайны ў Афганістане. “Экскурсаводы” прадэманстравалі фота помнікаў воінам - інтэрнацыяналістам, якія знаходзяцца ў многіх беларускіх гарадах. Група “Журналістаў” расказала аб тым, як ўшаноўваюць у Беларусі і нашым раёне памяць ахвяр вайны ў Афганістане.  Медыятар успомніла імёны герояў нашай мясцовасці, якім давялося ваяваць у Афганістане. Навучэнцы пазнаёміліся з дэталямі біяграфій Жамойціна Міхаіла Міхайлавіча і Гірдзіеўскага Тадэвуша Часлававіча, якія служылі ў Афганістане. Фінальным акордам сустрэчы стала песня А. Разэнбаума “Чорны цюльпан”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.