Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2024 в 22:13, Обновлено 23 февраля 2024 в 08:16
Автор: admin .. ..
77 просмотров

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай установе адукацыі пачалося з акцыі “Размаўляй па-беларуску!” Для гэтага неабходна было прадэманстраваць свае веды: падабраць абагульняючае слова да названых, скласці і запісаць да яго сінквейн. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў салодкі пачастунак.
На ўрачытай лінейцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, з прывітальным словам выступілі госці з замежных краін: Кітая і Францыі. Кожны расказваў пра ўнікальнасць роднай мовы. Але маленькі беларус пераканаў усіх у тым, што найлепшая ў свеце мова – беларуская! Навучэнцы 6 класа пазнаёмілі з гісторыяй ўзнікнення свята. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала інфармацыя пра Чырвоную кнігу моў свету. Вучні сярэдняга звяна праявілі ініцыятыву: прадэкламавалі верш Сяргея Чыгрына “Кажыце сваяцтва, а не радство”.
У класных калектывах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны “Беларуская – самая мая”, а кожны ўрок пачынаўся з цытавання класікаў.
Васьмікласнікамі была падрыхтавана фотабутафорыя да Міжнароднага дня роднай мовы, незвычайныя малюнкі не толькі цешылі вока, але і знаёмілі навучэнцаў з унікальнымі беларускімі словамі.
Выклікала асалоду і задавальненне праца па станцыях квэсту “Каб мова родная гучала”.
Крэатыўны падыход прадэманстравалі вучні ў час правядзення конкурса малюнкаў да любімых твораў.
Паэтычны чэлендж у выкананні навучэнцаў 5-7 класаў захапіў мілагучнасцю роднага слова.
Вечарына “Я на ўсё жыццё абраў дарогу”, прысвечаная жыццю і творчасці Аркадзя Куляшова, стала фінальным акордам святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
Купалаўская дыктоўка аб’яднала і старшакласнікаў, і педагогаў, і бацькоў. Агульная колькасць удзельнікаў – 25 чалавек. Гродзенскі абласны дыктант напісалі 16 членаў працоўнага калектыва.
Дзень быў насычаны падзеямі, паўсюль гучала родная мова, прыўзняты настрой перапаўняў сэрцы і дарослых, і дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.