Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў горад Мінск

Дата: 26 февраля 2018 в 11:03, Обновлено 26 февраля 2018 в 14:28
395 просмотров

25 лютага навучэнцы нашай школы пабывалі на экскурсіі ў г. Мінску.

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні ад наведвання Маскоўскага цырка імя Нікуліна на Каляровым бульвары "Лядовая феерыя". Вучні ўбачылІ акрабатаў, эквілібрыстаў на матацыклах, гімнастаў на корд-дэ-парелі, жанглёраў, дрэсіраваных сабачак, папугаяў, мядзведзеў, чароўных і смешных малпачак. Забаўляў і смяшыў дзяцей у перапынках клоўн. Галавакружныя трукі ў выкананні лепшых артыстаў свету не пакінулі рабят абыякавымі!

Наступнай прыпынкам нашай экскурсіі было наведванне музейнай экспазіцыі "Карэтная". Хлопцы ўбачылі сапраўдныя музейныя прадметы, акунуліся ў свет гукаў мінскай вуліцы канца XIX стагоддзя, змаглі перанесціся ў стары горад Мінск.

Далей вучняў чакаў цікавы музей "Мінская конка". У экспазіцыі гэтага музея дзеці ўбачылі унікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення і развіцця грамадскага транспарту горада Мінска. Зайшоўшы ў вагон, дзеці здзейснілі віртуальную паездку па горадзе. Падчас паездкі можна было зрабіць прыпынак і зазірнуць у вітрыны самых папулярных магазінаў мяжы XIX-XX стагоддзяў: магазін Левіна, аптэка Староневича і інш..

Скончылася наша займальная экскурсія наведваннем Макдональдс.

<font color="#0000ff">Фотаа</font><font color="#0000ff">льбом</font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.