Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

РАЗМОВА АБ ГАЛОЎНЫМ

Дата: 3 марта 2018 в 13:34, Обновлено 4 марта 2018 в 19:09
Автор: admin .. ..
370 просмотров

У пятніцу, 02.03.2018у актавай зале школы адбыўся традыцыйны бацькоўскі сход. Кіраўніцтва ўстановы адукацыі падвяло вынікі працы першага паўгоддзя навучальнага года. Гаварылі пра поспехі, перамогі, інавацыі. Таксама абмяркоўваліся праблемныя пытанні і метады больш цеснага супрацоўніцтва школы і бацькоўскай грамадскасці.

Да  размовы былі запрошаны і сацыяльныя партнёры. Гэта начальнік Радунскага паста РАНС В.В.Сімяніка, педагог сацыяльны Радунскага СПЦ Г.І.Галаўня, псіхолаг УЗ "Воранаўская РЦБ" Ю.І.Дзікевіч, метадыст ДУА "Воранаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны коледж Л.В.Гайдукевіч.

 Змястоўна і зразумела была даведзена інфармацыя да бацькоў аб магчымасці працягу навучання ў Воранаўскім коледжы, неабходнасці забяспячэння бяспекі жыццядзейнасці, папярэджвання траўматызму і фарміраванні здаровага ладу жыцця сярод непаўналетніх дзяцей.

Прадэманстраваны фільм аб бяспецы нікога не аставіў абыякавым. https://dotishki.schools.by/pages/for-parents​

У сваю чаргу вучні школы прадэманстравалі для прысутных свае артыстычныя здольнасці ў пастаноўцы "Вячоркі ў Паўлінкі".

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.