Тыдзень моў
Аналіз правядзення тыдня моў
З 15 па 19 лістапада ў Доцішскай СШ быў арганізаваны тыдзень, прысвечаны польскай, англійскай, нямецкай, рускай і беларускай мовам, які стаў часткай вучэбнага і выхаваўчага працэсу.
Кождны дзень быў прысвечаны адной мове, і згодна складзенага плана работы былі праведзены ўсе запланаваныя мерапрыемствы па дадзеных прадметах.
Адкрыццё тыдня пачалося з дня рускай мовы і літаратуры. На ўрачыстай лінейцы вучні пазнаёміліся з запланаванымі мерапрыемствамі і атрымалі заданні на ўвесь тыдзень. Таксама дзеці падрыхтавалі сцэнкі “Арфаграфія і пунктуацыя”, “Несуразныя рэчы”, “Амофы”.
Цікава прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Я сын страдания”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння М.Ю. Лермантава. Падчас мерапрыемства вучнямі школы было зроблена паведамленне пра жыццёвы і творчы шлях паэта, дэманстраваўся ўвесь матэрыял прэзентацыяй. Цудоўна былі прачытаны вершы паэта такімі вучаніцамі, як Бобніс А. (8 кл.), Дудо Дз. (8 кл.), Русялевіч Ю. (7 кл.), Шымялевіч ДЗ. (9 кл.)
Асобая вучні прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай жыццёваму і творчаму шляху паэта – Рышкевіч К., Рымпо Э., Герасімовіч Г., Шымялевіч Дз., Бобніс А., Венціс Т., Свечко О.
Вучні сярэдняга звяна прынялі ўдзел у выставе “Героі твораў Лермантава”. Хочацца адзначыць вучняў 7 класа, якія праявілі сваю цікавасць і актыўнасць. На прыканцы дня прайшлі алімпіяды па рускай мове сярод 6-7 класаў, дзе пераможцамі сталі Русялевіч Ю., Базылевіч Н.
Дзень беларускай мовы і літаратуры пачаўся з акцыі “Размаўляем па-беларуску”. І вучні, і настаўнікі школы размаўлялі толькі па-беларуску, што спрыяла добразычліваму настрою і станоўчай атмасферы ў школе. Таксама была арганізавана выстава малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў. Яна прайшла весела і пазнвальна і насіла навучальны характар. Самымі актыўнымі былі навучэнцы 5 і 7 класа. Акрамя таго, у гэты дзень прайшоў конкурс паштовак “Над Белай Руссю – белы бусел”.
Цікава прайшла гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” з вучнямі 8 і 9 класаў. Вучні працавалі ў 6-ці сектарах, якія змяшчалі пытанні з гісторыі і культуры Беларусі. Пераможцамі сталі вучні 8 класа. Насаўніца Казлоўская І.І. выкарыстала шмат раздатачнага матэрыяла і прэзентацыю пры правядзенні дадзенага мерапрыемства, чым смагла заахвоціць вучняў да вывучэння беларускай мовы.
У алімпіадзе прынялі ўдзел вучні 5. 7, 8 класаў. У 8 класе найбольшую колькасць баллаў набрала Бобніс А., таму і заняла першае месца. Астатнія вучні дапускалі памылкі ў падкрэсліванні граматычных асноў сказаў, у вызначэнні галоўных членаў сказа.
Вучні 5 класа дапускалі памылкі ў растаноўцы націскаў, размеркаванні часцін мовы. У 7 класе дзеці дапускалі шмат арфаграфічных памылак (Мелько К., Лукашэвіч В.) Пераможцам 5 класа стала - , 7 класа -
Серада была прысвечана англійскай мове. Вучні 6-11 класаў рыхтвалі сценгазеты на англійскай мове, у якіх павінны былі прадставіць свой клас. Газеты атрымаліся каляровыя і змястоўныя, і таму выстава прайшла цікава не толькі для гэтых вучняў, аднак і для дзяцей малодшых класаў.
Аднак адна газеты вылучалася з іншых і таму вучні гэтага класа (10) сталі пераможцамі.
У старэйшых класах быў арганізаваны прасмотр відэасюжэта на англійскай мове з мэтай павышэння матывацыі да вывучэння гэтага прадмета і развіцця навыкаў аўдзіравання і пісьма. Пасля навучэнцы рыхтавалі сачынні-разважанні па праблемах дадзенага фільма. Найбольш уразілі працы 9 класа.
Весела і цікава прайшла гульня-конкурс па англійскай мове “Вясёлы англійскі”, адказнай за якое была Рак К.М. Вучні пачатковай школы прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве і паказалі сваю зацікаўленнасць у вывучэнні англійскай мовы. Гульня насіла спаборніцкі характар і складалася з некалькі этапаў. Такім чынам, вучні паўтарылі алфавіт, лічбы, колеры, разгадвалі загадкі і рэбусы, працавалі на камёютарах і размалёвалі фарбамі карцінкі. Журы ў складзе старэйшых вучняў не вызначыла пераможцаў, таму што каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, за што навучэнцы атрымалі добрыя адзнакі па прадмеце.
З мэтай пацверджання сваіх інтэлектуальных і творчых здольнасцей прайшла алімпіяда сярод вучняў 7-8 класаў, дзе пераможцамі сталі Крысянель І. і Любарт К. Вучні выковалі заданні на падстаноўку артыклей, прыназоўнікаў, таксама вызначалі час і падбіралі правільныя формы дзеясловаў. Цяжкасці выклікалі заданні, дзе трэба было префразіраваць сказ, таму планую звярнуць большую ўвагу да заданняў такого тыпа пры падрыхтоўцы навучэнцаў да раённага этапа алімпіяды.
Творча і з карысцю для дзяцей прайшоў дзень нямецкай мовы. Навучэнцы 5-11 класаў яшчэ раз паказалі свае веды, здольнасці і праявілі цікаўнасць. Вучні 9 класа актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне на тэму “Школа! Школа! Школа!”, пераможцамі якой з’явіліся Дзмітрук Ю., Міхневіч Я.
У 10 класе прайшла алімпіяда па нямецкай мове. Заданні былі складены згодня ўзросту дзяцей, аднак удзельніца не смагла справіцца з усімі заданнямі.
Цікава прайшло свята “Кнігі ў нашым жыцці”, якое рыхтавалі навучэнцы 6 класа. Дзеці чыталі вершы на памяць, адказвалі на пытанні, рыхтвалі крыжаванкі і малюнкі да любімых казкаў. Была арганізавана выстава “Мае любімыя кнігі”. Самымі актыўнымі ў гэтым мерапрыемстве былі Пашкевіч Л., Базылевіч Н. Гэтыя дзяўчынкі падрыхтавалі тэатральную пастаноўку. А навучэнцы 8 класа склалі свае міні-праекты пра школу і абаранялі іх.
Апоші дзень быў днём польскай мовы. Выстава малюнкаў да твораў Адама Міцкевіча і завочнае падарожжа “Адам Адам міцкевіч і Воранаўшчына” былі прысвечаны знакамітаму польскаму паэту Адаму Міцкевічу і мелі сваёй мэтай знаёмства з жыццём аўтара, развіццё цікавасці да чытання, павышэння матывацыі да навучання. Навучэнцамі школы разам з вядучымі Шымілевіч Дз. І Мацэвіч Ю. здзейснілі падарожжа на радзіму А.Міцкевіча, даведаліся аб удзеле паэта ў Таварыстве філаматаў і філарэтаў, аб эміграцыі. Пазнаёміліся з гісторыяй напісання некаторыз твораў. Усе гэта вучні змаглі ўбычыць у прэзентацыі, падрыхтаванай навучэнцамі 8 класа. Пераможцамі конкурса малюнкаў стаў Цыбулька А. (1 месца), Цыронак Я. (2 месца), Андруконіс М. (3 месца).
Навучэнцы 8 класа падрыхтавалі цікавы і змястоўны матэрыял пра Бельцінікі, якое звязана с Адамам Міцкевічам. Завочнае падарожжа суправаджалася прэзентацыяй.
Мэтай конкурснай праграмы “Сяброўства – гэта ….” - даць навучэнцам магчымасць упэніцца ў тым, наколькі развіты іх лінгвістычныя навыкі, над чым неабходна працаваць. Вучням было прапанавана 8 заданняў. Пераможцы праграмы былі ўзнагароджаны. Для стварэння станоўчай атмасферы былі выкарыстаны кліпы “Усміхніся”.
Закрыццё тыдня прайшло таксама ў гэты дзень. Навучэнцы атрымалі ўзнагароды і граматы за ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах па розных прадметах. Настаўнікі выказалі словы падзякі самым актыўным навучэнцам і класам.
У агульным тыдзень прайшоў цікава, змястоўна і насычана. Як настаўнікі, так і вучні сурёзна аднясліся да арганізацыі ўсіх мерапрыемставаў, і таму вынікі атрымаліся станоўчыя: вучні прымянілі свае веды на практыцы, удасканалілі свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці і іх цікавасць да вывучэння моў павысілася.