Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 2 па 20 красавіка 2018 года арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд «За бяспеку разам».

2 апреля 2018 в 15:07 | admin .. .. | нет комментариев

27-28 сакавіка праходзілі раённыя алімпіяды для вучняў пачатковых класаў і 5 класа.

2 апреля 2018 в 12:10 | admin .. .. | нет комментариев

Хутка бяжыць час. Непрыкметна праляцелі шэсць дзён вясенніх канікул. Настаў час растання.
У апошні дзень, адпачываючыя ў лагеры школьнікі, пагулялі ў "Брэйн рынг", намалявалі малюнкі "Успаміны аб лагеры", зрабілі паштоўкі-падзякі выхавацелям на памяць, прабеглі вясенні марафон.
Рабяты з радасцю і карысцю правялі час у лагеры ў перыяд вясенніх канікул. Не за гарамі і лета. А гэта значыць, што лагер зноў адкрые свае дзверы для адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак.

Які ж адпачынак без казак? Вось і сёння галоўнай тэмай дня ў лагеры сталі казкі. Дэвіз дня: «Сказка ложь да в ней намёк, добрым молодцам урок».
Рабяты пабывалі "У гасцях у казкі", намалявалі малюнкі любімых казак і казачных герояў, праглядзелі казку "Дванаццаць месяцаў".

Чацверты дзень у лагеры быў прысвечаны Велікодным традыцыям. У атрадах прайшлі мерапрыемствы "Пасха - праздник всех христиан" і "Пасхальные традиции", падчас творчай майстэрні рабяты вырабілі калажы і аплікацыі на тэму "Велікодны кошык". Спартыўная гадзіна прайшла пад назвай "Велікодныя ігрышчы".

Трэці дзень у лагеры быў прысвечаны вясеннім першацветам. Дэвіз дня "Весна цветы рассыпает, зима снег простилает". У атрадах прайшлі мерапрыемствы "Сохраним первоцветы" (атрад "Новое поколение") і "Весна. Первые весенние цветы" (атрад "Непоседы"). Таксама рабяты працавалі ў творчай майстэрні "Кветкава-вясенні настрой", дзе вырабілі кветкавыя аплікацыі.
Спартыўная гадзіна прайшла пад лозунгам "Да здравствует весна!"
Атрад "Новое поколение" наведаў пункт памежнага пропуску "Доцішкі".

Другі дзень у лагеры быў напоўнены добрым настроем і весялосцю. Рабяты ўдзельнічалі ў шоу-праграме, прысвечанай адкрыццю лагернай змены, вядучымі якой былі Русялевіч Дамініка і Лабовіч Аляксей. Падчас праграмы атрады прадставілі свае назвы, дэвізы, крычалкі. Працягам мерапрыемства стала дыскатэка. У другой палове дня ў атрадах прайшоў конкурс малюнкаў "Вясна-красна"

Сёння пачаў работу прышкольны аздараўленчы лагер "РАВЕСНІК". Лагерная змена пачалася з урачыстай лінейкі "Прывітанне, лагер!", на якой прысутнічалі два атрады.
На працягу дня атрады сустрэліся з медыцынскім работнікам Леановіч Г.І., наведалі школьную бібліятэку, правялі флэшмоб "Чытаць - гэта модна!", паўдзельнічалі ў аперацыі "Эвакуацыя", спартыўным свяце "Вясёлыя старты", афармлялі атрадныя пакоі.

С 25 по 31 сакавіка ў школе будзе працаваць аздараўленчы лагер "РАВЕСНІК".
Запрашаем вучняў 2-6 класаў!